Канал Euronews паказаў яшчэ адзін ролік пра Беларусь - відэа

52
(абноўлена 09:11 11.04.2019)
Еўрапейскі тэлеканал зняў другі відэаролік пра Мінск у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў. Глядзіце на відэа, чым еўрапейцаў спрабуюць прыцягнуць у сталіцу Беларусі.

У другім відэа пра Мінск журналісты Euronews зноў нагадалі, што ўлетку бягучага года Беларусь будзе прымаць другія Еўрапейскія гульні.

У сюжэце пра сваю падрыхтоўку да гульняў распавялі гімнастка Кацярына Галкіна і тэнісіст Аляксандр Ханін, для якіх спаборніцтвы могуць стаць пуцёўкай на наступную Алімпіяду.

У роліку паказалі новыя электробусы, якія з'явяцца на вуліцах Мінска да гульняў, стваральнікаў адмысловага прыкладання для мабільных, якое заклікана дапамагчы гасцям горада арыентавацца ў спаборніцтвах і месцах іх правядзення.

52
Тэги:
Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)

Відэа