(66:34 / 419.92Mb / просмотров видео: 6179)

Акцыя "Бессмяротны полк" прайшла ў Мінску - відэа

75
Удзельнікі акцыі прайшлі з партрэтамі сваякоў, што ваявалі, а потым далучыліся да рэспубліканскага шэсця "Беларусь памятае". Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшла акцыя.

З 2011 года ў Дзень Перамогі ў многіх гарадах свету праводзіцца акцыя "Бессмяротны полк". Людзі праходзяць па вуліцах з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне, каб аддаць даніну памяці тым, хто падарыў сваім нашчадкам мірнае неба над галавой.

Сёлета 9 мая ўдзельнікі акцыі ў Мінску стартавалі ад дома РСДРП, а потым далучыліся да рэспубліканскага шэсця "Беларусь памятае".

Рух "Бессмяротны полк" быў ініцыяваны ў 2011 годзе, па апошніх дадзеных, акцыя праводзіцца больш чым у 80 краінах свету. У тым ліку ў Аўстраліі, Бразіліі, Італіі, Новай Зеландыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

На месцы правядзення акцыі працавала здымачная група Sputnik. Удзельнікі "Бяссмяротнага палка" распавялі нашаму карэспандэнту гісторыі сваіх сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

75
Тэги:
Рух "Бессмяротны полк", Дзень Перамогі, Беларусь, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (68)