(1:03 / 7.80Mb / просмотров видео: 2600)

Цясляр з Тулы сабраў танк Т-34 з дрэва відэа

11
(абноўлена 09:25 10.05.2019)
Ураджэнец Таджыкістана Мухаммадшарыф Джаліль сваімі рукамі стварыў драўляны танк Т-34 у натуральную велічыню, глядзіце на відэа, як ён выглядае.

Як паведамляе Sputnik Таджыкістан, таленавіты мужчына зараз пражывае ў Туле, а ідэю з танкам яму падказаў сябар. Джаліль майстраваў танк ў вольны ад працы час на працягу трох гадоў, а на матэрыялы ён выдаткаваў каля паўмільёна рублёў.

"Ніякіх чарцяжоў, усё знаходзіцца ў маёй галаве", - распавёў Джаліль і адзначыў, што толькі аднойчы з'ездзіў у Магілёўскі сквер Тулы вымераць колы танка.

У танку даволі прасторна - могуць змясціцца нават пяць чалавек. Драўляны Т-34 здольны рухацца, аднак для гэтага выкарыстоўваюцца сапраўдныя колы, якія знаходзяцца пад корпусам. Таксама ў танку ёсць калонкі, цясляр марыць пракаціцца па вуліцах Тулы пад песні ваенных гадоў.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Расія, Таджыкістан, танк