(1:43 / 13.58Mb / просмотров видео: 2606)

Больш за 100 велагоншчыкаў выйшлі на старт "Гран-пры Мінска" - відэа

25
(абноўлена 08:49 13.05.2019)
Міжнародную велагонку "Гран-пры Мінска" прыняла беларуская сталіца ў нядзелю. Глядзіце на відэа, як спаборнічалі веласіпедысты.

Усяго на гонку сабраліся 150 веласпартсменаў з 17 краін свету. Стартавалі гоншчыкі з Кастрычніцкай плошчы, 150-кіламетровая дыстанцыя складалася з дзесяці кругоў па маляўнічых месцах Мінска.

Першым па выніках Гран-пры стаў гоншчык з Эстоніі Норман Вахтра, другое месца - у яго суайчынніка Марціна Лааса, трэцяе месца заняў Георгіяс Буглас, які выступае за кітайскую каманду NCL.

Напярэдадні ў сталіцы прайшло яшчэ адно мерапрыемства, звязанае з веласпортам, - "Кубак Мінска". Гонка ўпершыню за пяць гадоў яе правядзення скарылася беларусам - пераможцам стаў спартсмен нацыянальнай каманды Яўген Каралёк.

"Гран-пры Мінска" стала свайго роду праверкай перад веласіпеднымі гонкамі, якія будуць праводзіцца падчас II Еўрапейскіх гульняў. Старты будуць праходзіць па тым самым маршруце, які выкарыстоўваўся падчас учорашняга мерапрыемства.

25
Тэги:
Беларусь, Мінск, веласпорт

Відэа