Падказкі для гасцей Еўрапейскіх гульняў: як везці лекі, ката і карціны

25
(абноўлена 14:34 17.05.2019)
Не забудзьцеся, што ёсць асаблівасці ў правілах правозу лекаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы, і даведайцеся, як правільна завезці ў Беларусь вашага гадаванца, калі вам здаецца, што ён таксама павінен убачыць стадыён "Дынама".

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў - 2019 беларуская мытня стварыла відэаролік аб правілах перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу.

Ролік пачынаецца з пажадання добрага баўлення часу ў Беларусі. Турысту тлумачаць, што яму не трэба тоўпіцца на мяжы ў агульных калідорах накіравання - для тых, хто накіроўваецца на Еўрапейскія гульні, створаць асобны канал.

Пры сабе трэба будзе мець квіток на Еўрапейскія гульні, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, дакумент, які сведчыць асобу і падпісаную пасажырскую дэкларацыю.

Асабістыя рэчы дэклараваць не трэба, адзначылі ў мытні. Запоўнены бланк пасажырскай дэкларацыі варта перадаць мытнаму афіцэру.

25
Тэги:
Беларусь, Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (151)