(25:39 / 178.48Mb / просмотров видео: 2397)

Дачка Юльяна Сямёнава Вольга аб выхаванні "па Шцірліцу" і любімым героі Пуціна

18
(абноўлена 14:31 22.05.2019)
У чым сакрэт абаяння як станоўчых, так і адмоўных палітычных персанажаў Юльяна Сямёнава - падрабязнасці ў гутарцы ў студыі Sputnik з дачкой класіка Вольгай Сямёнавай.

Практычна пастаянна на самых папулярных расійскіх (і не толькі расійскіх) тэлеканалах паўтараецца савецкая кінакласіка - фільмы "Сямнаццаць імгненняў вясны", "ТАСС упаўнаважаны заявіць", "Супрацьстаянне", "Пятроўка 38", "Брыльянтыдля дыктатуры пралетарыяту", "Маёр "Віхор", і гэта толькі частка ўвасобленай у кінематографе літаратурнай спадчыны выдатнага савецкага пісьменніка Юліяна Сямёнава.

Пра літаратурны, палітычны і чалавечы феномен Юльяна Сямёнава вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў гутарыць з вядомай расійскай журналісткай, захавальніцай спадчыны Юльяна Сямёнава, яго дачкой Вольгай Сямёнавай.

"У Шцірліца і сёння няма канкурэнтаў, бо ён герой на ўсе часы, сапраўдны рускі інтэлігент, патрыёт, і многія нашы годныя людзі выхоўваліся на Шцірліцы. Адкрыю вам таямніцу: любімы твор нашага прэзідэнта "Сямнаццаць імгненняў вясны", а адзін праваслаўны бацюшка сказаў мне, што выхоўвае сваіх дзетак "па Шцірліцу". На пытанне - якая сувязь паміж святаром і чырвоным разведчыкам, бацюшка адказаў, што Шцірліц - схімнік, ён дзеля Радзімы на жонку забыўся на 20 гадоў", - распавядае Сямёнава.

Гутарку з Вольгай Сямёнавай глядзіце ў відэазапісы на Sputnik Беларусь.

18