Выстава "Беларусь алімпійская: яркія старонкі" адкрылася ў Мінску

34
(абноўлена 10:26 23.05.2019)
Адзін з буйных сталічных ТРЦ стаў пляцоўкай для незвычайнай выставы, дзе прадстаўлены фота айчынных алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў. Дарэчы, урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла з іх удзелам - глядзіце на Sputnik, як гэта было.

Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі і БелТА за месяц да старту II Еўрапейскіх гульняў прэзентавалі ў ТРЦ Dana Mall фотавыставу "Беларусь алімпійская: яркія старонкі". Удзел у цырымоніі прынялі пераможцы і прызёры Алімпіяд розных гадоў, сярод іх Дар'я Домрачава, Ала Цупер, Алена Бялова, Камандар Маджыдаў, Андрэй Барбашыцкі, Антон Кушнір і іншыя.

"Гэты праект закліканы ўспомніць наша слаўнае мінулае, нагадаць пра сапраўдны беларускі спорт. Праз 30 дзён пачнуцца II Еўрапейскія гульні - грандыёзная спартыўная падзея. Гэтая фотавыстава закліканая, у тым ліку, папулярызаваць і гэты яркі форум. Мы ўсе ведаем, як цяжка дасягнуць перамог, колькі высілкаў для гэтага неабходна прыкласці ", - сказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка.

Паводле яго слоў, наведвальнікі выставы павінны ведаць нашых герояў у твар. "Кожная ваша перамога, кожны рэкорд - стымул для развіцця масавага спорту ў Беларусі. Жадаю вам поспеху і здароўя, а нацыянальнай камандзе - яркіх перамог!", - сказаў Лукашэнка.

Гімнастка Любоў Чаркашына прыйшла на выставу са сваёй сям'ёй і пажадала, каб такія экспазіцыі праводзіліся не толькі напярэдадні буйных спартыўных падзей. "Я б рабіла гэта на пастаяннай аснове, таму што ў нашай краіне з'яўляюцца новыя чэмпіёны, новыя імёны", - сказала яна.

Пасля адкрыцця выставы спартсмены далі старт акцыі "Яскравае лета" у падтрымку беларускіх атлетаў на ЕГ-2019. Для ўдзелу ў акцыі трэба размяшчаць у сацсетках фотаздымкі на фоне спартыўных аб'ектаў, сімволікай будучага турніру з хэштэгамі #яскраваелета, #brightteamby, #brightgames.

Выстава будзе доўжыцца да 30 чэрвеня.

34
Тэги:
Выстава, Мінск, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Еўрапейскія гульні-2019
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)

Відэа