Відэа

Лісяня Жорж? Мінчане адказалі на пытанні аб Еўрапейскіх гульнях

Падпісацца
Калі спаборніцтвы яшчэ не пачаліся, а вы ад іх ужо стаміліся, праверце сябе - раптам вам толькі здаецца, што вы ўжо ўсё ведаеце аб Еўрапейскіх гульнях.

Ці праўда, што маскота Еўрапейскіх гульняў завуць Жорж? Калі пачынаюцца спаборніцтвы? Калі гэтыя пытанні для вас занадта простыя, праверце сябе, ці зможаце адказаць карэспандэнту Sputnik на больш складаныя.

Канцэрт гурта ЛСП - Sputnik Беларусь
Лігалайз і не толькі: чаго чакаць ад фестывальнай зоны Еўрапейскіх гульняў

У якіх відах спорту будуць спаборнічаць спартсмены? А якіх беларускіх атлетаў вы наогул ведаеце? Ці будзе выступаць у спаборніцтвах Дар'я Домрачава?

Некаторыя беларусы так прывыклі заўзець за біятланістаў, што мяркуюць, што і на Еўрапейскіх гульнях выступяць спартсмены з вінтоўкамі і на лыжах.

Дарэчы, некаторыя з апытаных з лёгкасцю называюць нашых атлетаў, веданне спорту адной толькі Дашай не абмяжоўваецца.

Ды і з імем маскота праблем няма - як ні спрабавала нашая карэспандэнтка ўвесці суразмоўцаў у зман, ніхто не верыў, што лісяня клічуць Жоржам і ўпэўнена называлі яго сапраўднае імя.

Гатовыя адказаць на нашы пытанні? Пратэстуйце сябе ў дзень пачатку Еўрапейскіх гульняў - ці ведаеце вы, які слоган у спаборніцтваў у гэтым годзе і ці памятайце наогул, што гэта за гульні. Глядзіце відэа Sputnik і адказвайце на пытанні разам з нашымі суразмоўцамі. А калі хочаце пагутарыць з карэспандэнтам Sputnik асабіста, шукайце на вуліцы аранжавы, як Лесік, мікрафон.

Стужка навiн
0