(6:55 / 43.76Mb / просмотров видео: 1431)

Памяць і смутак: 78 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна

392
(абноўлена 09:41 22.06.2019)
Фашысцкая Германія 22 чэрвеня 1941 года без абвяшчэння вайны ўварвалася на тэрыторыю Савецкага Саюза. Глядзіце на архіўных кадрах, якую цану заплаціў савецкі народ за Перамогу.

За першыя некалькі месяцаў наступлення войскі Вермахта захапілі амаль усю еўрапейскую частку СССР. Цаной велізарных страт савецкаму народу ўдалося дасягнуць пералому ў вайне і выгнаць захопнікаў з тэрыторыі дзяржавы.

Гэтая вайна стала самай жорсткай у гісторыі, асноўны цяжар яе абрынуўся на савецкі народ — СССР страціў дзясяткі мільёнаў чалавек. Вайна доўжылася 1418 дзён і завяршылася безумоўнай капітуляцыяй фашысцкай Германіі.

392
Тэги:
Навука і тэхналогіі, Гісторыя, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945, Брэсцкая вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Новы прэзідэнт: некалькі фактаў пра Джо Байдэна

16
(абноўлена 21:15 20.01.2021)
Джо Байдэну 78 гадоў. Але ён быў нашмат маладзейшы, калі ўпершыню паспрабаваў заняць прэзідэнцкі пост. У кароткім аглядзе Sputnik - некаторыя вехі палітычнай кар'еры Байдэна.

Джо Байдэн ужо спрабаваў стаць прэзідэнтам - ён спадзяваўся прадставіць дэмакратаў у 1987 годзе і ў 2007 гадах. Але тады вылучыцца ад партыі не ўдалося, і тым не менш, кар'ера Байдэна была яркай.

З 2009 па 2017 гады ён быў віцэ-прэзідэнтам ва ўрадзе Барака Абамы. Абама ўзнагародзіў яго Прэзідэнцкім медалём свабоды. Сам Байдэн Абаму называў "братам".

У асабістым жыцці Байдэна было нямала цяжкіх момантаў. Яго першая жонка Нэлія, якая была школьнай любоўю Байдэна, і іх дачка Наомі загінулі ў аўтакатастрофе. Там жа, у машыне, знаходзіліся сыны - Бо і Хантэр. Хлопчыкі атрымалі сур'ёзныя траўмы, але выжылі.

Вярнула Джо Байдэну цікавасць да жыцця і палітыкі яго другая жонка - Джыл. Дарэчы, яна стане адной з самых адукаваных першых лэдзі ЗША за ўсю гісторыю - у Джыл Байдэн доктарская ступень і яшчэ дзве магістарскіх! І яна не збіраецца кідаць працу выкладчыка і плануе заставацца пры справе нават стаўшы першай лэдзі.

Сам Байдэн таксама выдатны выкладчык. На яго семінары часта збіралася чарга. Дарэчы, Байдэн не ўжывае алкаголь. І яшчэ ён другі пасля Кэнэдзі амерыканскі прэзідэнт-каталік.

У 1974 годзе часопіс Time уключыў Байдэна у лік "200 асоб будучага, якія будуць тварыць гісторыю". Зусім хутка зможам даведацца, якой Байдэн бачыць гісторыю ЗША.

16
Тэги:
ЗША, Джо Байдэн

Трамп паляцеў з Белага дома на верталёце ў апошні раз - відэа

11
(абноўлена 21:24 20.01.2021)
У сераду Дональд Трамп развітаўся з вашынгтонскай адміністрацыяй і пакінуў яе за некалькі гадзін да інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна. Глядзіце на відэа, як ён пакідаў сталіцу.

Дональд Трамп з жонкай Мелані ў апошні раз вылецеў з Белага дома на верталёце.

Перад палётам ён пажадаў адміністрацыі Байдэна поспехаў і ўдачы. У планах Трампа было наведванне авіябазы Эндрус, дзе яго чакалі прыхільнікі. Пасля гэтага ён адправіўся ў свой асабняк у Фларыдзе.

У рэзідэнцыі Трамп падчас прэзідэнцтва рэгулярна праводзіў выхадныя і святы, запрашаў некаторых сусветных лідэраў. Будынак з выглядам на Атлантычны акіян пабудаваны ў 1927 годзе, у ім амаль 130 пакояў і зала прыёмаў. На тэрыторыі ёсць басейн і пяць тэнісных кортаў. Forbes ацэньвае кошт рэзідэнцыі ў 160 мільёнаў даляраў.

Цырымонія інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адбылася ў сераду каля поўдня (20:00 па мінскім часе).

11
Тэги:
інаўгурацыя, ЗША, Джо Байдэн, Мелані Трамп, Дональд Трамп
Вакцына супраць COVID-19 Спутник V

"Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны

10
(абноўлена 16:42 21.01.2021)
Экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" у Еўрасаюзе пачнецца ў лютым. У Венгрыі прэпарат зарэгістраваны па паскоранай працэдуры пасля клінічных выпрабаванняў вакцыны.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.

"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.

21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.

Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.

"Спутник V"

Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.

У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.

19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.

Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Расія, Венгрыя, Вакцынацыя
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса