(2:27 / 16.98Mb / просмотров видео: 2258)

Што такое "хрушч"? Правяраем Мінск на веданне беларускай мовы

121
(абноўлена 17:03 25.06.2019)
Нават госця з Сібіры ведае, што такое "прыгажосць", і без запінкі адказвае пра "каханне".

Ці не час нам падвучыць родную мову і навучыць ёй турыстаў? Што такое "прыгажосць", "каханне", "знічка", "плот" і "хрушч"? З такім пытаннем карэспандэнты Sputnik звярнуліся не толькі да беларусаў, але і да гасцей нашага горада, якія прыехалі на II Еўрапейскія гульні і шпацыруюць зараз па Нямізе.

Цікава, што госця з Сібіры беспамылкова пазнала ў "прыгажосці" - прыгажосць, а ў "каханні" - каханне. Нават у слове "знічка" яна адчула штосьці "ласкавае, жаночае". Так і ёсць, бо наша беларуская "знічка" - гэта руская "падаючая зорка".

Складаней справы ідуць з "плотам". Не ўсе здолелі распазнаць у ім просты плот. Складанасці ўзніклі і з "хрушчом". Не так даўно мінчане скардзіліся на нашэсце гэтых казурак, і самыя прадпрымальныя нават адлоўлівалі і прадавалі іх. Каго? Хрушчоў. "Хрусценне", "нейкая ежа", "расліна" - чаго толькі ні меркавалі нашы суразмоўцы.

Глядзіце на відэа, як адказвалі на пытанні журналіста Sputnik мінчане і госці.

Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю ўсіх спаборніцтваў аўторка.

Чытайце таксама:

121
Тэги:
Мінск, Еўрапейскія гульні-2019, Беларуская мова
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)