(36:30 / 251.25Mb / просмотров видео: 446)

Булацкі: чым выкліканы медальны бум у беларусаў на II Еўрапейскіх гульнях

30
(абноўлена 14:05 28.06.2019)
Спецыяльны госць праграмы "Гарызонт падзей на радыё Sputnik Беларусь - дырэктар спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі.

Дырэктар дырэкцыі праграм тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі ў прамым эфіры выніковай за тыдзень праграмы "Гарызонт падзей" распавядае пра самыя цікавыя падзеі II Еўрапейскіх гульняў і адказвае на пытанні суразмоўцаў.

Вядучы радыё Вячаслаў Шарапаў і прадзюсар Павел Тухто абмяркоўваюць з госцем эфіру актуальныя тэмы спартыўнага тыдня:

- сучасны спорт - пагоня за рэкордамі або відовішчныя шоу;

- чым выклікана багацце беларускіх медалёў на II Еўрапейскіх гульнях;

- ці існуе ідэя правядзення зімовых Еўрапейскіх гульняў;

- якую папярэднюю ацэнку можна паставіць Беларусі ў плане агульнай арганізацыі, інфраструктуры і сэрвісу;

- каго са спартсменаў можна, з поўнай упэўненасцю, назваць героямі II Еўрапейскіх гульняў;

- наколькі сур'ёзным выпрабаваннем на трываласць сталі Еўрапейскія гульні для тэлеканала "Беларусь 5";

- аб асабістых спартыўных перавагах і азарце заўзятара.

Поўную версію праграмы "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара тэлеканала "Беларусь 5" Паўла Булацкага глядзіце ў відэатрансляцыі.

30
Тэги:
Павел Булацкі, Еўрапейскія гульні-2019, Беларусь, Мінск
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)

Людзі крычалі "Света", хоць Светы не было: відэа з акцыі салідарнасці

5
(абноўлена 10:29 07.08.2020)
Арганізаванае ўладамі мерапрыемства ператварылася ў акцыю прыхільнікаў Ціханоўскай. Глядзіце на відэа, што ўчора адбывалася каля кінатэатра "Кіеў".

Мерапрыемства, арганізаванае ўладамі ў Кіеўскім скверы, ператварылася ў імправізаваную акцыю прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Учора каля кінатэатра "Кіеў" кіраўніцтва горада запланавала правядзенне Дня адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі "Калейдаскоп творчасці".

У размешчаным па суседстве парку Дружбы народаў кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская планавала правесці свой мітынг, аднак за дзень да заяўленай даты атрымала адмову, бо на гэты час гарадскія ўлады ўжо запланавалі ўласнае мерапрыемства. Тады прадстаўніцы аб'яднанага штаба распавялі пра свой намер у прыватным парадку наведаць свята ў Кіеўскім скверы.

Прыхільнікі Ціханоўскай таксама вырашылі прыйсці на мерапрыемства ў Кіеўскім скверы. Усё ішло па плане уладаў да таго часу, пакуль гукарэжысёры, супрацоўнікі мінскага Палаца дзяцей і моладзі, не ўнеслі самавольныя змены ў запланаваную музычную праграму.

Замест зацверджанай кампазіцыі яны ўключылі песню Віктара Цоя "Перемен" і паднялі ўверх рукі з белымі бранзалетамі. Да іх далучылася і мноства людзей, якія сабраліся да гэтага моманту ў парку.

З меркаванняў бяспекі ахова кандыдата ў прэзідэнты не пусціла яе на пляцоўку, дзе яна планавала пагутарыць з тымі, хто сабраўся. Імправізаваная акцыя салідарнасці з Ціханоўскай пачалася без яе, каля гадзіны людзі працягвалі скандаваць пратэстныя слоганы.

Пазней прадстаўніцы штаба ўсё ж з'явіліся ў раёне Кіеўскага сквера. Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя.

5
Тэги:
Беларусь, Мінск, Святлана Ціханоўская, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
(29:16 / 201.57Mb / просмотров видео: 2360)

Карагін: без бізнесу нічога ў Беларусі адбыцца не можа

10
(абноўлена 13:39 06.08.2020)
Больш за 90 працэнтаў працоўных месцаў у апошнія тры гады стварае прыватны сектар, цяпер неабходна, каб беларускі бізнес быў канкурэнтаздольны, лічыць старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Як адзначыў ён у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва абвясціла конкурс, каб "высвяціць" новыя праекты. Гэта дазволіць адабраць лепшых з лепшых з усёй краіны і наўпрост прадставіць інвестарам.

"Звярнуўся да нас в'етнамскі прадпрымальнік буйны, у яго там частка порта ёсць. Кажа, дапамажыце зрабіць парк высокіх тэхналогій ва В'етнаме. У нас ёсць тэхнапаркі, прыязджайце камандай, мы гатовыя. Яшчэ робім камітэт па лічбавай трансфармацыі эканомікі: блокчэйн, крыптавалюта", - распавёў Карагін.

Таксама, па словах суразмоўцы Sputnik, у Беларусі зараз добра развітая сфера IT, распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Але вельмі важна, каб работнікі не з'язджалі з краіны, заставаліся дома і працавалі на карысць беларускай эканомікі.

"Мы пра гэта пішам у сваім маніфесце, што прадпрыемствы адсталі ад IT-сектара. Айцішнікі маюць нейкія прадукты, але укараніць не могуць. А ў Расіі іншая праблема: некаторыя прадукты не дазваляюць укараняць. Тут трэба будзе яшчэ шмат весці перамоваў. Але мы разумеем, што без бізнесу гэта будзе толькі тэорыя. Наша канфедэрацыя гатовая над усім гэтым працаваць", - запэўніў Карагін.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Вышэйшага каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

10
Тэги:
Уладзімір Карагін

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

0
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
0
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі