Відэа

Карціны першага ў свеце робата-мастака выставілі ў Оксфардзе – відэа

Падпісацца
Першы ў свеце робат-мастак, дакладней, мастачка, зарабіла ўжо немалыя грошы. Глядзіце на відэа, як механізм умее маляваць.

Робат па імені Ай-Да лічыцца першым у свеце такога роду. Стваральнікі надалі робату жаночае аблічча, у маніпулятары ўклалі аловак і "навучылі" маляваць. Цяпер Ай-Да выстаўляецца ў Оксфардзе.

"Ва ўсіх мастакоў ва ўсе часы была адна рэальная праца і мэта: адлюстроўваць грамадства, у якім яны знаходзіліся. Ай-Да адлюстроўвае тэхналогіі, якія мы выкарыстоўваем сёння", - распавёў стваральнік робата Эйдэн Мелер.

Камеры, устаноўленыя ў вачах робата, перадаюць малюнак, затым працэсар апрацоўвае атрыманую інфармацыю, і маніпулятар з алоўкам выводзіць на палатне малюнак. Так, пакуль тварэнні робата не фотарэалістычныя, але ў гэтым і складаецца іх унікальнасць.

Ай-Да, названая ў гонар першай жанчыны-праграміста Ады Лаўлэйс, ужо зарабіла на сваіх малюнках больш за мільён долараў.

Стужка навiн
0