(21:30 / 147.19Mb / просмотров видео: 2281)

Крымер: у Беларусь едзе адзін з вядучых аркестраў свету

7
(абноўлена 09:40 11.07.2019)
Лонданскі Каралеўскі філарманічны аркестр восенню прыме ўдзел у традыцыйным Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета ў Мінску, расказаў мастацкі кіраўнік фестывалю, піяніст-віртуоз Расціслаў Крымер.

Шмат гадоў планавалі, каб гэты знакаміты аркестр прыехаў у Мінск з класічнай праграмай, і на сёння зоркі сышліся так, што гэта атрымалася, прызнаўся піяніст, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Алегавіч Крымер.

"Прыезд у Беларусь лонданскага Каралеўскага філарманічнага аркестра - гэта вялікая культурная падзея. Гэта 80 чалавек, гэта адзін з вядучых аркестраў свету, які запісваўся з лепшымі музыкантамі свету, яны і з ABBA запісваліся, і гімн УЕФА і многае іншае, гэта, вядома, аркестр з велізарнай гісторыяй", - распавёў Крымер.

Па планах, музыканты аркестра (а гэта 80 чалавек) прыляцяць у Мінск чартэрным рэйсам усяго на адзін дзень, большасць інструментаў пры гэтым будзе дастаўляцца ў Беларусь фурамі. Канцэрт адбудзецца 27 верасня ў Вялікай зале Палаца рэспублікі, у праграме прагучыць музыка Бетховена, Ліста і Брамса.

Суразмоўца Sputnik распавёў таксама пра некаторыя неспадзяванкі будучага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску, пракаментаваў удзел аркестра East-West Chamber Orchestra ў культурнай праграме II Еўрапейскіх гульняў, а акрамя таго, распавёў, як успрыняў навіну пра вялікі развітальны канцэрт Алы Пугачовай, які пройдзе ў Мінску ў лістападзе. Поўную версію размовы глядзіце на Sputnik Беларусь.

7
Тэги:
Расціслаў Крымер