(0:40 / 4.92Mb / просмотров видео: 3944)

Як выхадзіць кінутае мамай маленькае кацяня леапарда - відэа

5
(абноўлена 14:51 12.07.2019)
Ветэрынар з Чэлябінска зрабіў немагчымае - выхадзіў нованароджанае кацяня леапарда. Глядзіце на відэа, як расце гадаванец ветурача.

Дзіцяня леапарда нарадзілася ў перасоўным заапарку, аднак маці не прыняла яго. Выходжваць нованароджанае кацяня ўзяўся ветурач і прэзідэнт фонду зааабароны "Выратуй мяне" Карэн Далакян.

Еве, так назвалі кацяня, кожныя тры гадзіны давалі казінае малако і вітаміны. На такім рацыёне маленькі леапард расце і мацнее на вачах.

"Калі ў першыя дні змяшчаўся мне ў далоньку, то цяпер ужо паўцела змяшчаецца", - распавядае ветэрынар.

З пяшчотай да Евы ставіцца не толькі гаспадар прытулку, але і яго сабака, якая з радасцю прыняла ў сям'ю новага сябра.

5