Відэа

Дзень нефармальных зносін: Лукашэнка і Пуцін наведаюць Валаам

Падпісацца
Лідары Беларусі і Расіі плануюць наведаць галоўны сабор, некалькі скітоў і агледзець музей Валаама. А да вечара вернуцца ў Санкт-Пецярбург.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай прыляцеў у Санкт-Пецярбург і адразу на верталёце адправіўся на Валаам.

Плануецца, што ён разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і наведае манастыр.

Падрабязнасцямі візіту падзяліўся прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў: "Яны прыбудуць на Валаам. Гэта нефармальная паездка, дзень нефармальных зносін... На Валааме яны плануюць наведаць галоўны сабор, некалькі скітоў, музей Валаама. Праграма досыць насычаная, да вечара яны вернуцца ў Санкт-Пецярбург".

Пяскоў удакладніў, што ў чацвер кіраўнікі дзяржаў працягнуць размову ўжо ў афіцыйнай абстаноўцы, на расійска-беларускім форуме рэгіёнаў.

Стужка навiн
0