(1:01 / 7.58Mb / просмотров видео: 2990)

Як дэсантнікі адзначылі Дзень "Войскаў дзядзькі Васі" у Мінску відэа

42
(абноўлена 18:01 02.08.2019)
Традыцыйна ў другі дзень жніўня дэсантнікі адзначаюць прафесійнае свята. Як прайшоў дзень ПДВ у Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Традыцыйна былыя і дзеючыя дэсантнікі сабраліся ў Мінску на Востраве слёз, каб ушанаваць памяць загінулых у Афганістане таварышаў па службе. Штогод на востраве дэсантнікі ўскладаюць кветкі да бронзавага абраза Божай Маці.

Нягледзячы на тое, што за гады многія прывыклі да купанняў людзей у цяльняшках у фантанах, апошнія некалькі гадоў гэта, хутчэй, выключэнне з правілаў.

На Востраве слёз многія прысутныя ведаюць адзін аднаго асабіста. Час правялі за спакойнай гутаркай, вітаючы тых, хто далучаўся да традыцыі. Уваход з алкаголем на востраў быў забаронены.

Днём нараджэння дэсантных войскаў лічыцца 2 жніўня 1930 года - тады ўпершыню на вучэннях пад Варонежам скокнулі з парашутам 12 чалавек. А "бацькам" дэсанту лічаць генерала Васіля Маргелава, які стаяў ля вытокаў з'яўлення ПДВ як роду войскаў. Так у жарт і прыжылася расшыфроўка - "Войска дзядзькі Васі".

У часы СССР дэсантнікі лічыліся элітай арміі і ўдзельнічалі ва ўсіх узброеных канфліктах.

42
Тэги:
Мінск, Дзень ПДВ

Відэа