(1:31 / 10.59Mb / просмотров видео: 2163)

Прычоска і манікюр для прыгажуні. Як стрыгуць авечак відэа

27
(абноўлена 12:19 03.08.2019)
Штодня два стрыгалі авечкагадоўчай фермы "Канюхі" паспяваюць пастрыгчы да 140 галоў, у чаканні сваёй чаргі на стрыжку авечкі паспяваюць яшчэ зрабіць "педыкюр" - ім падразаюць капыты. Глядзіце на відэа, як выглядае авечы "салон прыгажосці".

Час "вялікай стрыжкі" авечак на найбуйнейшай авечкагадоўчай ферме Беларусі "Канюхі" надыходзіць у ліпені. Каля чатырох тысяч мясцовых насельнікаў чакаюць сваёй чаргі да стрыгаля. Стрыгуць усіх дарослых авечак і бараноў, а таксама маладняк старэйшы за год.

"Перад стрыжкай выганяем авечак на пашу, каб яны пабегалі, нагулялі жырапота, каб атраслася пасля зімы поўсць, каб яна была больш менш чыстай. Потым пачынаецца стрыжка. У сярэднім з адной авечкі састрыгаецца ад 2 да 8 кг воўны. Калі першы раз стрыжэцца, больш воўны, калі другі і наступны, то крыху менш", - распавядае начальнік авечкагадоўчай фермы "Канюхі"ААТ "Жарабковічы" Рыгор Зубік.

Два стрыгалі за дзень паспяваюць "прыняць" да 140 галоў. У больш дасведчанага Аляксандра Калюбкі на авечку сыходзіць у сярэднім 4-5 хвілін. Асабісты рэкорд - 3,5 хвіліны. Кажа, што прасцей стрыгчы пракосаў, авечкі гэтай пароды больш рахманыя. Мярыналандшафты, якіх нядаўна завезлі ў гаспадарку, крупнейшыя і агрэсіўныя.

"Б'юцца, ёсць такое", - распавядае Аляксандр.

Ён падпрацоўвае стрыгалём ў гаспадарцы з 2004-га. Стрыгчы авечак навучыўся ў Казахстане, дзе жыў некаторы час. Паводле яго слоў, у Беларусі такіх спецыялістаў па-ранейшаму няшмат. Яго да гэтага часу перыядычна клічуць у розныя гаспадаркі дапамагчы са стрыжкай авечак. Прэзідэнцкіх авечак таксама стрыжэ Калюбка. У гэтым годзе, кажа, ездзіў у маі.

На пытанне колькі "састрыгае" за гэты месяц з ляхавіцкіх авечак сам, толькі смяецца. Нагадвае, што гэта цяжкая праца.

Стрыгалі працуюць гэты месяц шэсць дзён на тыдзень. Пастрыглі 20 авечак, перапынак, прымаюць новую партыю. І так з раніцы да вечара. Пакуль авечкі чакаюць у чарзе, ім яшчэ робяць своеасаблівы "педыкюр" - падразаюць капыты і, калі ёсць неабходнасць, апрацоўваюць адмысловымі прэпаратамі.

Састрыжаную воўну сартыруюць, прэсуюць і складаюць у цюкі. На ферме плануюць састрыгчы са сваіх авечак да 8,5 тон воўны. Праўда, пытанне са збытам пакуль адкрытае. Леташнюю воўну гаспадарка да гэтага часу захоўвае на складзе.

27
Тэги:
Сельская гаспадарка, Беларусь

Відэа