(1:42 / 13.18Mb / просмотров видео: 2239)

Летні чэмпіянат свету па біятлоне вяртаецца ў Раўбічы праз 20 гадоў

10
(абноўлена 12:59 23.08.2019)
Глядзіце на відэа Sputnik архіўныя кадры 1999 года, калі Беларусь упершыню прыняла летнюю версію сусветнага першынства па біятлоне.

Чацвёрты чэмпіянат свету па летнім біятлоне прайшоў пад Мінскам у спарткомплексе Раўбічы ў 1999 годзе.

Тады былі разыграны па тры камплекты ўзнагарод у кросавых гонках у мужчын і жанчын - у спрынце, гонцы пераследу і эстафеце. Беларусы заваявалі ў 1999 годзе чатыры медалі - два золата і два срэбра.

У цырымоніі адкрыцця летняга ЧС-99 прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ці з'явіцца ён на трыбунах у Раўбічах у гэтым годзе, вы даведаецеся, калі будзеце сачыць за анлайн-трансляцыяй спаборніцтваў, якую вядзе каманда Sputnik.

10
Тэги:
Біятлон, Раўбічы

Відэа