(2:11 / 16.82Mb / просмотров видео: 2124)

Гатуем з шэфам: мус з маскарпонэ і клубніцамі - просты і смачны дэсерт

21
(абноўлена 09:14 25.08.2019)
Дэсерт з маскарпонэ і клубніцамі нікога не пакіне абыякавым і стане адным з любімых ласункаў усіх ласуноў. Як прыгатаваць гэтую простую і смачную страва, глядзіце на відэа Sputnik.

Для падрыхтоўкі муса з маскарпонэ і клубніцамі вам спатрэбяцца:

  • Клубніцы (свежыя або замарожаныя)
  • Цукар
  • Лімонны сок
  • Маскарпонэ
  • Вяршкі
  • Цукровая пудра
  • Ваніль

Спачатку клубніцы рэжам кубікамі, затым кладзем у сатэйнік, дадаем цукар і лімонны сок, даводзім да кіпення і астуджаем.

Пакуль клубніцы астываюць, гатуем крэм: вяршкі ўзбіваем з маскарпонэ, цукрам і ваніллю.

Пасля гэтага ў шкляначку выкладваем клубніцы, зверху - крэм з маскарпонэ, у завяршэнне упрыгожваем дэсерт свежай ягадай.

21
Тэги:
Нацыянальная кухня

Відэа