(18:08 / 124.82Mb / просмотров видео: 2287)

Выпускніца кінашколы: што дае фільму і яго аўтару ўдзел у фестывалях

8
(абноўлена 13:01 09.09.2019)
Аб удзеле ў кінафестывалях як спосабе зірнуць з боку на сваю творчасць і зацвердзіцца ў прафесіі разважаюць рэжысёр прадзюсер Аляксандра Бутар і выпускніца кінашколы "Тэрыторыя кіно", юрыст і рэжысёр Алена Судак.

Камедыя "Наша ўсё", знятая у 2018 годзе маладым рэжысёрам Аленай Судак з вядомым беларускім рок-выканаўцам і музыкам Іванам Вабішчэвічам у галоўнай ролі, за кароткі перыяд часу сабрала адразу некалькі значных узнагарод.

Карціна стала лідарам інтэрнэт-галасавання на беларускім незалежным фестывалі "Кіназмена", на фестывалі пазітыўнага кіно ў Расіі атрымала прыз за лепшы сцэнар і рэжысуру, а таксама была адабрана ў асноўны конкурс "Кінадуэль" і ўвайшла ў спіс паўфіналістаў маскоўскага фестывалю "Новы ўраджай".

"Калі ты сядзіш на кінафестывалі, і там сядзяць гледачы, ты бачыш свой фільм на вялікім экране, і людзі сапраўды смяюцца ці неяк рэагуюць, ты разумееш, што нешта ў цябе атрымалася... То бок, гэта магчымасць атрымаць нейкую зваротную сувязь, куды ісці далей, убачыць, наколькі твой узровень адпавядае ўзроўню фестывалю", - кажа Алена.

У той жа час па-за залежнасці ад фестывальных узнагарод магчымасць далейшага пракату фільма і яго камерцыйны поспех - гэта ўжо зусім іншая гісторыя, адзначае настаўніца Алены, рэжысёр Аляксандра Бутар, разважаючы аб тым, як ад разавых поспехаў асобна ўзятых рэжысёраў можна прыйсці да стабільнай кінавытворчасці.

"Я не кажу, што дзяржава павінна нам узяць і вываліць мільён долараў. Я маю на ўвазе, што яны павінны неяк стымуляваць. Яны спрабуюць, але мне здаецца, што гэта трэба рабіць актыўна, стымуляваць незалежную кінавытворчасць, таму што акрамя "Беларусьфільма" ёсць яшчэ куча таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, але мы іх не бачым, таму што вельмі хаатычна хтосьці шалее ў сваіх норах", - адзначае Бутар.

Поўную версію размовы ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце ў відэатрансляцыі.

8
Тэги:
кіно, Беларусь

Відэа