(13:01 / 92.19Mb / просмотров видео: 2588)

"Дзень танкіста": "магутная заруба", сцэна як у Каржа і The Offspring

28
(абноўлена 12:51 13.09.2019)
Галоўны арганізатар "Wargaming Fest 2019: Дзень танкіста" Максім Грачоў - аб сціплых запытах у райдары The Offspring, сцэне "як у Макса Каржа для кланавай зарубы танкістаў" і выставе ваеннай тэхнікі, якая не псуе асфальт.

Запрашаць на "Wargaming Fest: Дзень танкіста" музыкаў з трох краін - Беларусі, Расіі і Украіны - ужо стала традыцыяй, і цяперашняе свята, якое пройдзе ў нядзелю 15 верасня ў парку Перамогі ў Мінску, не стане выключэннем. Беларусь на вялікай сцэне прадставіць "Крамбамбуля", Украіну - "Воплі Відаплясава", Расію - гурт "Звери", а самым "гучным" хэдлайнерам стануць вясёлыя і шумныя каліфарнійскія панкі "The Offspring", якія апынуліся на здзіўленне сціплымі ў сваіх запыты ў райдары.

"Я нават неяк засмучаны быў, я не ўбачыў чагосьці звыш таго, што ў нас ёсць. Вядома, у іх у райдары ёсць нейкія прадукты амерыканскага рынка, але група абсалютна ідзе на кантакт, і нават па аўтамабілях няма супер-запытаў, што там трэба 60 лімузінаў", - распавядае Грачоў.

Як адзначае суразмоўца Sputnik, гасцей сёлетняга "Wargaming Fest: Дзень танкіста" чакае "магутная заруба" - найбуйнейшая пляцоўка для гульні ў танкі, а таксама турнір "Кланавы суперкубак", для якога выбудаваная сцэна "як у Макса Каржа", і максімум тэматычных забаў для дзяцей, падлеткаў і дарослых.

Ажыятаж чакаецца на пляцоўцы Мінабароны, дзе разам з іншай ваеннай тэхнікай будзе прадстаўлены танк Т-72, на якім наша зборная ў гэтым годзе выйграла срэбра Танкавага біятлону, тут жа можна будзе пагутарыць і з яго экіпажам.

"У мінулым годзе па сацыяльных сетках было прыемна чытаць пра тое, што мы развеялі міф пра тое, што войска - гэта нешта складанае, незразумелае, недасяжнае, вось яно - простае і цікавае. Асобным плюсам нам пісалі пра тое, што тэхніку прывозяць на тралах, выгружаюцца, стаяць, потым вечарам іх забралі, памылі асфальт і нічога не папсавалі, усё засталося як было", - кажа Грачоў.

Важны момант у тым, што "Wargaming Fest. Дзень танкіста" арганізаваны з улікам максімальнай зручнасці гасцей, у тым ліку, і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дадае суразмоўца.

Поўную версію размовы з галоўным арганізатарам "Wargaming Fest 2019: Дзень танкіста" Максімам Грачовым глядзіце ў відэатрансляцыі.

28
Тэги:
Мінск, Дзень танкіста, "Звери" (гурт), Крамбамбуля (гурт), Воплі Відоплясова (гурт)

Спартсмен з ПАР паставіў рэкорд хуткасці ўздыму па канаце - відэа

11
(абноўлена 09:46 03.12.2020)
Паўднёваафрыканскі атлет Томас Ван Тондар усталяваў сусветны рэкорд хуткасці ўздыму па канаце. Глядзіце на відэа, у якіх экстрэмальных умовах фіксавалася дасягненне.

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зарэгістравалі рэкорд 17 лістапада ў Ёханэсбургу.

Канат, па якім ўздымаўся Ван Тондар, быў нацягнуты паміж двума градзірнямі закрытай электрастанцыі.

У выніку паўднёваафрыканскі атлет здолеў падняцца на 50 метраў усяго за 3 хвіліны 19,68 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.

11

Відэафакт: расійскую вакцыну "Спутник V" даставілі ў Сербію

12
(абноўлена 17:00 04.12.2020)
Першую партыю расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" прывезлі ў Бялград. Як дастаўлялі прэпарат - глядзіце на відэа.

Усяго самалёт прывёз у Сербію 20 доз вакцыны - іх выкарыстоўваюць для клінічных выпрабаванняў. Прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч заявіў, што іспыты ў інстытуце вірусалогіі пачнуцца ў бліжэйшы час.

"Нашы спецыялісты ў бліжэйшыя дні і тыдні іх выпрабуюць і скажуць, ці можам мы іх прыняць ці не", - сказаў Вучыч у эфіры нацыянальнага тэлебачання.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ на пачатку лістапада казаў, што ўлады краіны ў верасні заключылі пагадненне аб невыдаванні з вытворцамі вакцыны з Расіі і чакаюць яе канчатковай рэгістрацыі і прапановы па дамове.

"Спутник V" - першая зарэгістраваная ў свеце вакцына ад COVID-19. Яе распрацавалі ў Цэнтры імя Гамалеі на аснове вектара адэнавіруса чалавека.

12
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Гуканне вясны

Тэст: што азначаюць беларускія фразеалагізмы?

1143
(абноўлена 16:02 04.12.2020)
Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы правільна падабраць аналаг беларускаму фразеалагізму ў рускай мове.

Фразеалагізмы, якія існуюць у розных мовах свету, часам вельмі падобныя і нават агульныя, калі яны, напрыклад, узятыя са Святога Пісання. Але ў кожнага народа ёсць свае, адметныя трапныя выразы, якія пазначаюць адное і тое ж паняцце, але з дапамогай розных лексічных сродкаў, іншага асацыятыўнага раду.

Прайдзіце тэст на Sputnik і паспрабуйце суаднесці беларускія фразеалагізмы з рускімі.

Вучыце мову разам з намі:

1143
Тэги:
тэст, Беларуская мова
Тэмы:
Вучым беларускую мову