Беларуская выканаўца заспявала па-ўкраінску

15
(абноўлена 14:34 20.09.2019)
Некалькі гадоў таму Валерыя Садоўская перамагла ў шоу "Акадэмія талентаў", потым яна паспрабавала скарыць ўкраінскі шоу-бізнес.

Беларуская спявачка Валерыя Садоўская выпусціла песню на ўкраінскай, прэм'ера яе сінгла "Вбіла мілого" адбылася напярэдадні.

Для беларускі гэта першы ўласны сінгл на ўкраінскай мове - яго яна вывучыла ў Кіеве, дзе Садоўская жыве і працуе апошнія некалькі гадоў.

Валерыя Садоўская вядомая як пераможца шоу "Акадэмія талентаў". Пазней артыстка стала фіналісткай украінскага "Голаса" і выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі.

15
Тэги:
Кліпы, Музыка

Відэа