(1:09 / 9.31Mb / просмотров видео: 3134)

Відэафакт: віцебскі пенсіянер у пераходах грае Агінскага на гітары

27
(абноўлена 09:30 05.10.2019)
Музыка, які выйшаў на пенсію, вырашыў падпрацаваць і пачаў выконваць на гітары класічную музыку. Як грае пенсіянер, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь, глядзіце на відэа.

Да таго, як выйсці на віцебскія вуліцы, Валерый Гайдзенка доўгі час жыў і граў у Польшчы. Але потым абставіны склаліся так, што яму давялося вярнуцца ў родны горад і ісці падпрацоўваць, паколькі маленькай пенсіі ў 260 рублёў не хапала.

"Я скончыў музычную вучэльню імя Салярцінскага па класе гітары ў канцы 70-х, пасля чаго доўгі час выкладаў музыку. Часам сумяшчаў працу ў двух-трох месцах. Але на пачатку 2000-х грошай перастала хапаць канчаткова і давялося з'ехаць", - распавёў Гайдзенка.

Спачатку музыкат падарожнічаў па Расіі, дзе зарабляў граннем на вуліцах. А потым перабраўся ў Польшчу, там ён не толькі выступаў перад турыстамі і жыхарамі гарадоў, але і выпусціў 14 музычных альбомаў, якія сам жа і прадаваў.

Зараз гітарыст не толькі зарабляе на жыццё, але і збірае грошы на выданне 15-га альбома, дзевяць кампазіцый з якога ўжо запісаныя.

Гайдзенка стараецца граць у асноўным класічную музыку ці сур'ёзныя музычныя творы, правераныя часам, бо лічыць, што ў сучасных людзей ад "папсы ўжо пачаў ехаць дах".

27

Відэа