(32:53 / 231.06Mb / просмотров видео: 1791)

Дырэктар баскетбольнай школы: калі не ўмееш думаць, гуляць марна

188
(абноўлена 11:37 21.10.2019)
Інтэлект у сучасным баскетболе важны не менш, чым атлетызм, упэўнены дырэктар СДЮШАР "Цмокі-Мінск" Пётр Івашкоў.

СДЮШАР "Цмокі-Мінск" лічыцца правапераемніцай легендарнай СДЮШАР-10, якая ў свой час "грукатала" на ўвесь Савецкі Саюз. Яе выпускнікі станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі і перамагалі ў першынстве Еўропы, поспехі для беларускай спартыўнай школы былі проста касмічнымі. У нашы дні шлях да вялікага спорту стаў крыху іншым.

"Школа, якая хоча быць паспяховай і моцнай, якая хоча выхоўваць вялікіх спартсменаў, даючы ім шмат на пачатковай падрыхтоўцы, павінна быць у сістэме прафесійнага клуба. Мы - прыхільнікі такой сістэмы, калі любое дзіця ў школе выразна бачыць і можа "дакрануцца" да сваёй мэты - прафесійнай каманды, якая гуляе на вышэйшым узроўні", - кажа суразмоўца радыё Sputnik.

Госць радыё Sputnik Беларусь дзеліцца разважаннямі пра тое, у якім узросце можна аддаваць дзіця ў баскетбольную секцыю, у чым еўрапейцы мацнейшыя за амерыканцаў, калі чакаць першага беларуса ў НБА і не толькі.

188
Тэги:
Баскетбол, Беларусь, "Цмокі Мінск"

Відэа