Відэа

"У нас ужо амаль ёсць Дзень бацькі": якімі пытаннямі зоймецца Савет бацькоў

Падпісацца
Індэкс ўцягнутасці бацькоў у сямейныя пытанні і выхаванне дзяцей у Беларусі пакуль складае ўсяго 4% - нават тыя айцы, якія сядзелі ў дэкрэце з дзіцем, не заўсёды гатовы ў адкрытую казаць пра гэты вопыт.

Новае грамадскае аб'яднанне "Савет бацькоў" бачыць адной са сваіх задач барацьбу з так званым "сацыяльным безбацькоўствам". Пакуль працэс выхавання дзяцей у нас сканцэнтраваны на жанчынах, а мужчыны часам і самі не ведаюць, што яны могуць рабіць у сям'і і чым займацца з дзіцем, кажа госць радыё Sputnik Беларусь, трэнер-кансультант, педагог-псіхолаг, заснавальнік сямейнага цэнтра "Тата можа" член праўлення ГА "Савет бацькоў" Кірыл Будкевіч.

Тата з сынам - Sputnik Беларусь
Дзень бацькі: у Беларусі можа з'явіцца новае свята

"Ёсць рэкамендацыя - муж прыходзіць дадому, дайце яму 20 хвілін адпачыць, пакарміце, і потым усё будзе значна лягчэй. Мы выступаем за тое, што адпачынак можа быць сумесным, дзеці - гэта не цяжар. Гэта зараджае энергіяй, гэта значыць, калі ідзе пазітыўны ўзаемаабмен, тады знаходзяцца сілы ўнутры нас, а калі яго не адбываецца, натуральна, сіл няма - мы ўсе стаміліся", - распавядае Будкевіч.

У якасці прыкладаў сумеснага баўлення часу ў перспектыўным графіку грамадскага аб'яднання - Баль бацькоў, велапрабег, валейбольны і футбольны турніры, а таксама шахматны трыятлон.

"У нас ужо амаль ёсць Дзень бацькі. То ён святкуецца, то не вельмі, з розным размахам. Як раз у нас нядаўна была вельмі вялікае шчасце - горад Мінск нас падтрымаў з гэтай ідэяй, і ў 2020 годзе плануецца двухдзённы фестываль, прымеркаваны да Дня бацькі", - кажа Будкевіч. Нагадаем, ушанаванне тат у многіх краінах штогод адбываецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня.

Пры гэтым госць радыё Sputnik прызнае - стаўленне да дэкрэтнага водпуску для бацькоў у нашым грамадстве пакуль неадназначнае. У большасці выпадкаў сем'і прымаюць рашэнне пра сыход у дэкрэт таго, хто зарабляе меншую суму грошай ці мае магчымасць выдаленай працы альбо фрыланс.

"Але тут можна сказаць, што я пакуль не бачыў ні аднаго незадаволенага таты, які сышоў у дэкрэт з дзіцем. Не ўсе гатовыя абмяркоўваць, але ў прыватнай гутарцы кажуць, што гэта выдатна, я шмат чаго даведаўся, зразумеў, ацаніў працу сваёй жонкі, убачыў знутры, паспрабаваў, адчуў. Незадаволеных няма", - адзначае Будкевіч.

Поўную версію размовы з педагогам-псіхолагам, членам праўлення грамадскага аб'яднання "Савет бацькоў" Кірылам Будкевічам глядзіце ў відэатрансляцыі.

Стужка навiн
0