Старажытныя беларускія песні сабраў гурт Shuma у новым альбоме

60
(абноўлена 16:29 23.10.2019)
Акрамя аўтэнтычнай музыкі аматары творчасці гурта пачуюць гукі прыроды і захаваныя моўныя дыялекты.

Беларускі гурт Shuma выпусціў альбом "Me, Mother", у які ўвайшлі старажытныя беларускія песні, паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў Фэйсбуку.

У пласцінку ўвайшла музыка, якую раней жанчыны выкарыстоўвалі ў розных рытуалах. Музыкі запэўніваюць, што захавалі ўсе моўныя дыялекты.

Акрамя галасоў у альбоме можна пачуць гукі прыроды і рытуальны інструмент чакапа – шаманскі веер з культуры Пяру.

"Праз музыку мы пастараліся апісаць розныя станы мацярынства і перажыванні адносінаў чалавека з Маці – ад эйфарыі да агрэсіі. У музыцы мы выкарыстоўвалі розныя псіхаакустычныя прыёмы, якія дапамагаюць слухачу пражываць розныя схаваныя эмоцыі", - патлумачылі ўдзельнікі гурта.

60
Тэги:
Музыка, Беларусь, Shuma

Відэа