Беларускія войскі сувязі атрымалі новую айчынную тэхніку відэа

25
(абноўлена 13:24 26.10.2019)
Войскі сувязі могуць пахваліцца новай тэхнікай, вырабленай на беларускіх прадпрыемствах. Як прайшла цырымонія перадачы "абновак" арміі, глядзіце на відэа.

Больш за тры дзясяткі розных сістэм кіравання і сувязі атрымала беларуская армія. Перадавалі новую тэхніку на прадпрыемстве "Тэхніка сувязі" ў горадзе Барань Аршанскага раёна, паведаміла напярэдадні Мінабароны рэспублікі.

"Сённяшняе мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў года па распрацоўцы, вытворчасці і пастаўцы ва Узброеныя Сілы сучасных айчынных сродкаў і сістэм сувязі, якія не саступаюць па сваіх характарыстыках лепшым сусветным аналагам", - адзначыў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка, які прысутнічаў на цырымоніі.

Новая тэхніка ў асноўным усталяваная на беларускіх шасі, аднак некаторыя сістэмы ўстаноўлены на кітайскіх цяжкіх пазадарожніках Dajiang.

Навінкі пасля перадачы іх ваенным адправіліся на службу ў войска.

На днях беларускія войскі сувязі адзначылі 100-годдзе - падраздзялення сувязістаў з'явіліся 20 кастрычніка 1919 года ў Чырвонай Арміі.

25
Тэги:
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Відэа