(26:10 / 181.23Mb / просмотров видео: 1706)

Імідж-стыліст: каб апрануць бізнесмена, бяру квіткі ў Мілан

2
(абноўлена 12:10 29.10.2019)
Спецыяліст па стратэгічным іміджу Кацярына Гардзеева - пра праблемы з купляй адзення ў Беларусі, памерах plus-size і Barbie-size, канкурэнцыі вытворцаў з сэканд-хэндам і розніцы ў стварэнні стылю для вядомых палітыкаў, бізнесменаў і звычайных беларусаў.

Звычка закупляцца ў Польшчы і Літве ці прывозіць з адпачынкаў валізкі, забітыя набытымі на распродажах рэчамі, сфармавалася ў нашых пакупнікоў яшчэ з часоў савецкага дэфіцыту, але з іншага боку, мы самі такім чынам прызвычаілі нашых вытворцаў да таго, што яны могуць расслабіцца, кажа суразмоўца Sputnik Беларусь - спецыяліст па стратэгічным іміджу, эксперт па стылі ўдзельніц праекта "Каралева XL" Кацярына Гардзеева.

"Калі мы жывем ва ўмовах дэфіцыту, купяем тое, што ёсць. Але час змяняецца. Людзі могуць заказваць рэчы праз інтэрнэт, больш падарожнічаюць і купляюць за мяжой, яны проста вывозяць грошы за мяжу, і атрымліваецца, што вытворца, які прывык, што возьмуць "абы было", не атрымлівае грошай, не можа іх ўкласці ў перастраенне бізнесу, у аплату добрых супрацоўнікаў, у іх навучанне. I мне здаецца, гэта праблема, у тым ліку, і нашага менталітэту", - разважае Гардзеева.

Дзяўчыны - асабліва гаворка пра памеры plus-size - часта кажуць пра тое, што купляюць вопратку, якая на іх садзіцца, адпаведна, гаварыць аб прыгажосці, стылі і выгодзе такога адзення ўжо не прыходзіцца. Праблема адсталага дызайну - яна ў нас ёсць, і па лякалах таксама ёсць пытанні, адзначае суразмоўца Sputnik.

"Думаю, што тут комплекс праблем. Вытворца будзе рабіць тое, на што ёсць попыт. Мне здаецца, крамы, якія прадаюць тавар, якія не акцэнтуюць увагу на тым, што не хапае так званага Барбі-сайз ці плюс-сайз. Як толькі крамы пачнуць казаць, што пакупніцы сыходзяць, вытворца падбудуецца, таму што гэта яго жывыя грошы. I тут трэба цалкам мяняць культуру ўспрымання нестандартнай фігуры - казаць пра тое, што яна ёсць, і гэта плацежаздольная аўдыторыя, якая хоча выглядаць добра", - кажа Гардзеева.

Акрамя таго, суразмоўніца Sputnik распавядае, як будуе сваю працу, калі да яе за стварэннем стылю звяртаюцца бізнесмены, і што іх адрознівае ад вядомых палітыкаў.

"Бяру квіткі ў Мілан. На жаль, гэта так, таму што тое, што прадаецца ў нас у крамах, каштуе вялікіх грошай, і я разумею, што прывесці ў Мінск і прадаць брэндавую рэч - гэта вельмі складана. Таму прасцей і лягчэй - тры дні ў Мілане, і чалавек апрануты на год. Самы вялікі бюджэт, з якім я працавала, быў 23 тысячы еўра. А палітыкі, наадварот, часцей выбіраюць беларускае, і тады мы ідзем у індпашыў, і там робім сапраўды выдатныя касцюмы", - адзначае Гардзеева.

Поўную версію размовы са спецыялістам па стратэгічным іміджу Кацярынай Гардзеевай глядзіце ў відэатрансляцыі.

2
Тэги:
стыль, Дызайн вопраткі

Відэа