Людзі Данбаса: другі герой праекта Кірыла Вышынскага абараняў свой дом

23
(абноўлена 16:57 01.11.2019)
Выйшаў другі фільм дакументальнага цыклу Кірыла Вышынскага пра людзей Данбаса. Глядзіце на відэа аповед Уладзіміра Цемаха, якога Кіеў называе сведкам па крушэнні малайзійскага Boeing.

Уладзімір Цемах - афіцэр запасу, які ваяваў у Афганістане, а затым служыў на Далёкім Усходзе да выхаду ў запас у 1992-м. У 2014-м, пасля пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе, узначальваў супрацьпаветраную абарону Снежнага.

Героя выпуску ўкраінскія ўлады лічаць сведкам у справе аб крушэнні малайзійскага Boeing. Супрацоўнікі СБУ выкралі яго з уласнай кватэры, укалолі транквілізатары і прывезлі ў СІЗА ў Кіеў. Цемах быў адным з тых, хто трапіў у спісы абмену разам з экс-кіраўніком РІА "Новости Украина" Кірылам Вышынскім.

Аб выкраданні, арышце па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці, умовах утрымання ў СІЗА і пра тое, як на Украіне прымушаюць думаць на "роднай" мове, - глядзіце ў другой серыі цыкла.

Дакументальны цыкл, аўтарам якога з'яўляецца выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі, складаецца з васьмі серый. Сярод суразмоўцаў Вышынскага - кіраўнік адміністрацыі Горлаўкі Іван Прыходзька, кіраўнік данецкага Інстытута неадкладнай і аднаўленчай хірургіі імя Гусака Эміль Фісталь, тэлевядучы, ураджэнец Шахцёрска Дзмітрый Кулікоў.

23
Тэги:
Данбас, Кірыл Вышынскі

Відэа