(1:27 / 9.26Mb / просмотров видео: 3463)

Мядзведзеў адказаў на словы Лукашэнкі аб "чужых войнах"

9
(абноўлена 14:30 04.11.2019)
Як адзначыў расійскі прэм'ер, продкі і расіян, і беларусаў абаранялі сваю зямлю, а не "ўдзельнічалі ў чужых войнах".

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб "чужых" войнах 1812 года Першай сусветнай, у якіх "беларусы хапілі гора".

Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв'ю казахстанскаму агенцтву "Хабар" заявіў аб тым, што вайна 1812 года і Першая сусветная былі "не нашымі".

"Мне здаецца, што ні ў якім разе мы не павінны кідаць хоць нейкую цень на подзвіг нашых продкаў, якія абаранялі сваю зямлю. Жылі на тэрыторыі сучаснай Расіі, Беларусі, але ж яны абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў", - заявіў у панядзелак Мядзведзеў.

Як адзначыў расійскі прэм'ер, так было ў 1812 годзе, так было ў перыяд Першай сусветнай вайны, "якую б там ацэнку ні давалі ёй гісторыкі".

"Так, натуральна, было ў перыяд Другой сусветнай або Вялікай Айчыннай вайны. Нашы бацькі і дзяды абаранялі сваю зямлю, гэта не "ўдзел у чужых войнах". Таму для мяне вельмі дзіўна чуць такія словы", - падкрэсліў Мядзведзеў.

Нагадаем, падчас вайны 1812 года тэрыторыя сучаснай Беларусі была часткай Расійскай імперыі, як і ў гады Першай сусветнай вайны.

9
Тэги:
Беларусь, Расія, Дзмітрый Мядзведзеў

Відэа