(0:06 / .40Mb / просмотров видео: 2890)

Небывала яркі метэор убачылі ў небе над Беларуссю відэа

40
(абноўлена 10:17 05.11.2019)
Гэта другі па яркасці метэор за тры апошнія гады з усіх, што праляталі над нашай краінай. Глядзіце на відэа, як асколак Арыянід прамільгнуў у небе.

Другі па яркасці метэор за тры апошнія гады здолелі засняць аматары астрафатаграфіі з каманды "Астронамінск".Гэты метэор належаў Арыянідам - метэорны паток у сузор'і Арыёна. Мы абавязаныя ім камеце Галлея - самай вядомай сярод перыядычных камет. Галлея вяртаецца да Сонца кожныя 76 гадоў і ў апошні раз пралятала блізка да Зямлі ў 1986 годзе.

Часцінкі метэорнага роя Арыянід уразаюцца ў зямную атмасферу на хуткасці прыкладна ў 66 кіламетраў у секунду. Метэоры хуткія і часта пакідаюць сляды - часцей за ўсё белыя, але бываюць і чырвоныя, сіне-зялёныя, жоўтыя і аранжавыя.

А для тых, хто не паспеў паглядзець на зорнае неба, яшчэ не ўсё страчана. Увесь лістапад - з 6 па 30 лістапада - будзе дзейнічаць метэорны паток Леаніды, распавялі ў Маскоўскім планетарыі.

Паток назвалі ў гонар сузор'я Льва. У ноч з 17 на 18 лістапада гэты метэорны паток будзе максімальна моцным. Леаніды народжаныя рэшткамі каметы 55P/Тэмпеля - Тутля, якая кожныя 33 гады здзяйсняе абарот вакол Сонца. Інтэнсіўнасць патоку змяняецца з года ў год, але кожныя 33 года паток узмацняецца і выліваецца на Зямлю ў выглядзе зорных дажджоў, зорных ліўняў ці нават штармоў.

Напрыклад, у 1966 годзе за гадзіну назіралася да дзесяці тысяч метэораў - а гэта толькі крыху менш за 30 знічак за секунду. У гэтым годзе ў ноч піка чакаецца да 15 метэораў у гадзіну.

40
Тэги:
зоркі, Беларусь

Абаронены на 100%: выпісаны добраахвотнікі, што выпрабоўвалі вакцыну ад COVID

2
(абноўлена 14:27 16.07.2020)
Медыкі адзначаюць, што, мяркуючы па аналізах добраахвотнікаў, у іх фармуецца ўстойлівы імунітэт, а значыць, вакцына працуе.

Першую групу добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў выпрабаваннях вакцыны ад каронавіруса, выпісалі са шпіталя імя Бурдэнкі. Асноўная мэта дадзенага этапу даследавання - праверка бяспекі і пераноснасці кампанентаў прэпарата.

Два тыдні 18 добраахвотнікаў знаходзіліся пад пільнай увагай урачоў. Ускладненняў і пабочных эфектаў медыкі не выявілі.

Група складалася з двух падгруп - ім уводзіліся розныя кампаненты, на працягу ўсіх выпрабаванняў добраахвотнікі адчувалі сябе добра.

Іх усіх выпісалі на 28 суткі пасля вакцынацыі, зрабіўшы ўсе неабходныя кантрольныя аналізы.

Медыкі адзначаюць, што, мяркуючы па аналізах добраахвотнікаў, у іх фармуецца ўстойлівы імунітэт, антыцелы выпрацоўваюцца, а значыць, вакцына працуе.

Было выяўлена некалькі неістотных пабочных эфектаў, але ні адзін з іх не быў палічаны настолькі істотным, каб спыніць выпрабаванні.

Як адзначыў добраахвотнік Юрый, цяпер ім няма чаго баяцца - яны выпісваюцца з адчуваннем, што абаронены на 100%.

2
Тэги:
каронавірус, Вакцынацыя, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Карагін: я мару, каб беларусы атрымлівалі па 3-5 тысяч еўра

8
(абноўлена 14:01 16.07.2020)
Чаму ў Беларусі прыйшла пара кардынальна мяняць структуру адносін улады і бізнесу, у вялікім інтэрв'ю для радыё Sputnik Беларусь разважае старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Беларускія прадпрымальнікі падрыхтавалі спецыяльны маніфест, у якім па пунктах пералічваюцца неабходныя эканамічныя рэформы ў краіне. Якая доля прыватнага бізнесу ў фарміраванні бюджэту, які прырост працоўных месцаў забяспечваюць прадпрымальнікі, і ў якіх абставінах сёння існуе і развіваецца беларускі бізнэс?

На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае першы беларускі прадпрымальнік, старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін у праграме "Гарызонт падзей" на Sputnik Беларусь.

8
Тэги:
бізнес, Беларусь, Уладзімір Карагін
Бізнес-разлікі

Белстат: ВУП за першае паўгоддзе "асеў" на 1,7%

0
(абноўлена 17:07 16.07.2020)
Сярод сфер эканомікі са знакам мінус спрацавалі горназдабыўная і апрацоўчая галіны, а таксама энергетыкі.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. За першае паўгоддзе ВУП Беларусі ўпаў на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) - адзін з асноўных паказчыкаў эканомікі, ён з'яўляецца сумарным коштам поўнага аб'ёму тавараў і паслуг, вырабленых за справаздачны перыяд.

Па ацэнцы Белстата, за першыя шэсць месяцаў 2020 года аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах склаў 66,3 мільярда рублёў. Што складае 98,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 года.
"Індэкс-дэфлятар ВУП у першым паўгоддзі 2020 года па адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 111%", - удакладнілі ў камітэце.

Паводле звестак Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці за першае паўгоддзе ўпаў на 3,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 52,9 мільярда рублёў у бягучых цэнах. Са знакам мінус спрацавалі горназдабыўная і апрацоўчая прамысловасці, сфера забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам.

Менш запатрабаваным у першым паўгоддзі стаў пасажырскі транспарт. Ім па ўсёй краіне скарысталіся 823,2 мільёна чалавек, што ніжэй на 16,3% да адпаведнага перыяду 2019 года.

Таваразварот грамадскага харчавання ўпаў на 21,2%, склаўшы 1,1 мільярда рублёў. Аптовы тавараабарот склаў 45,1 мільярда рублёў, што ніжэй на 8,9% да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 года. Раздробны таваразварот, наадварот, падрос на 2,6% і склаў 25,1 мільярда рублёў.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь