Хто такія "Джэймсы Бонды" ад журналістыкі і як з імі змагаюцца відэа

7
(абноўлена 15:25 28.11.2019)
Эстонскія ўлады прыдумалі новы спосаб барацьбы з непажаданымі журналістамі. Як перашкаджаюць працы СМІ - глядзіце на відэа.

Супрацоўнікі агенцтва Sputnik Эстонія ужо некалькі тыдняў не могуць атрымаць заробак і разлічыцца за арэнду памяшкання. Іх перасталі акрэдытоўваць, прэс-рэлізы рэдакцыя таксама не атрымлівае. "Завіснулі" і падаткі па шляху з Расіі ў Эстонію.

Уладальнікі памяшкання, якое арандуе Sputnik, вымушаныя былі пад ціскам паліцыі разарваць дамову арэнды з агенцтвам.

"Каго яны лічаць прапагандыстамі - гэта як у галаву зайдзе таму ці іншаму чыноўніку", - распавёў намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка.

Увесну ў аэрапорце Вільні быў затрыманы шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем. Яго палічылі "Джэймсам Бондам" і забаранілі ўезд у краіну на пяць гадоў, абвясціўшы пагрозай нацыянальнай бяспекі.

Годам раней шэф-рэдактару Sputnik Латвія Валянціну Ражанцову зладзілі 12-гадзінны допыт. Прычым абодва журналіста - грамадзяне Латвіі.

7
Тэги:
Эстонія, СМІ

Відэа