Несцярэнка: мой нумар на гала-канцэрце ў Мінску - вельмі вялікая авантура

25
(абноўлена 11:26 11.12.2019)
Уладальніца гран-пры Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў мінулага года, расіянка Ксенія Несцярэнка возьме ўдзел у гала-канцэрце "Маладыя галасы сусветнай оперы", які пройдзе ўвечары ў сераду на сцэне Вялікага тэатра оперы Беларусі.

Юная выканаўца распавяла Sputnik, калі і пры якіх абставінах у яе жыцці ўпершыню з'явілася опера, якую адказнасць даводзіцца адчуваць перад гледачамі на канцэртах і да якіх оперных вобразаў артыстцы яшчэ трэба дарасці.

"Я сябе наогул не бачу Людмілай, хоць я ведаю гэтую партыю, але гэта наогул не мой персанаж. Я Антаніда. Я Травіята недзе ў будучыні, я спявала гэты спектакль, але пакуль адклала. Магчыма, я донна Анна, я Снягурка, але не Людміла. Але я зноў жа не заракаюся, можа быць, я не дарасла да ладу Людмілы. Я ў жыцці не такі чалавек, я не шалахвостка. Для мяне пакуль што Людміла шалахвостка, але, можа быць, я перадумаю", - разважае Ксенія.

На думку выканаўцы, кожны глядач, які прыходзіць у тэатр, можа знайсці ў оперным мастацтве нешта сваё, хоць і не ва ўсіх гэта атрымліваецца адразу. І таксама артыстам не заўсёды з першага разу ўдаецца вызначыцца са сваім рэпертуарам, як напрыклад, адбылося з тым нумарам, які Ксенія збіраецца прадставіць у гала-канцэрце мінскай публіцы.

"Я буду выконваць арыю і кабалетту Маргарыты з оперы "Гугеноты" Мейербера. Для мяне гэта новы нумар, вельмі складаны тэхнічна, ён з'явіўся ў рэпертуары дзякуючы майму педагогу, які вельмі настойліва рэкамендаваў мне яго. Я не мела нейкі запал да гэтай оперы і гэтага персанажа, я казала - гэта не маё, я не паспяваю вам столькі каларатур, у мяне не такі рухомы голас, але ён сказаў, што ўсё зробім, і для мяне гэта вельмі вялікая авантура", - распавядае Несцярэнка.

Поўную версію размовы з ўладальніцай гран-пры Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў 2018 года расіянкай Ксеніяй Несцярэнка глядзіце ў відэатрансляцыі.

25
Тэги:
Беларусь, Вялікі тэатр оперы і балета РБ

Відэа