Відэа

Пуцін: спробы скажэння гісторыі Другой сусветнай вайны працягваюцца

Падпісацца
Сказіць гісторыю Другой сусветнай вайны спрабуюць не толькі памагатыя нацыстаў, але і рэспектабельныя міжнародныя інстытуты, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Глядзіце падрабязнасьці на відэа.

Кіраўнік РФ падкрэсліў, што тыя, хто спрабуе аспрэчыць беспардонную хлусню пра Вялікую Айчынную вайну, абвінавачваюцца ў інфармацыйнай вайне, аднак Расія працягне дамагацца праўды.

Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай - Sputnik Беларусь
Пасол Мезенцаў: нельга пераасэнсоўваць ролю салдата Вялікай Айчыннай

"Спробы скажэння гэтай праўды гістарычнай не спыняюцца. Да іх падключыліся не толькі спадчыннікі памагатых нацыстаў, цяпер справа дайшла да некаторых цалкам рэспектабельных міжнародных інстытутаў і еўрапейскіх структур", - сказаў Пуцін на пасяджэнні аргкамітэта "Перамога".

Ён нагадаў, што нядаўняя рэзалюцыя Еўрапейскага парламента "паставіла фактычна на адну дошку і нацысцкіх агрэсараў, і Савецкі Саюз".

"Ці ледзь не абвінавачвае СССР разам з нацысцкай Германіяй у развязванні Другой сусветнай вайны. Як быццам забыліся, хто напаў на Польшчу 1 верасня 1939 года і на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941", - сказаў Пуцін.

"А тых, хто спрабуе спрачацца з такой ні на чым рэальна не заснаванай беспардоннай хлуснёй, загадзя абвінавачваюць у інфармацыйнай вайне супраць дэмакратычнай Еўропы. Гэта цытата. Наш адказ на хлусню - гэта праўда. Мы працягнем распавядаць пра падзеі, факты Вялікай Айчыннай Вайны, раскрываць і публікаваць архіўныя матэрыялы ва ўсёй іх паўнаце, а то складваецца ўражанне, што некаторыя нашы апаненты ці то чытаць, ці то пісаць не ўмеюць, вачэй у іх няма, як быццам не ведаюць нічога. А мы будзем распавядаць пра гэта", - заявіў прэзідэнт РФ.

Пуцін падкрэсліў, што неабходна стварыць усе ўмовы, каб не паўтарылася ў будучыні такая трагедыя, як Вялікая Айчынная вайна.

Стужка навiн
0