(28:01 / 197.01Mb / просмотров видео: 2027)

"Да мяне падкатваюць іншыя спявачкі": Марго Ляўчук пра вагу, оперы і прадзюсера

21
(абноўлена 13:57 24.12.2019)
Якім будзе Новы год у Купалаўскім тэатры ў кампаніі з опернымі выканаўцамі Маргарытай Ляўчук і Хесусам Альварэсам, чаму тоўстыя оперныя спявачкі сёння "не прайшлі б кастынг нікуды", і як адбіцца ад канкурэнтак, якія "падкатываюць" да прадзюсера?

Адразу два навагоднія вечарв чакаюць беларускую публіку 30 і 31 снежня ў Купалаўскім тэатры, на сцэне - беларуска Маргарыта Ляўчук і іспанскі тэнар Хесус Альварэс, саксафаніст Віталь Ямуцееў і сімфанічны аркестр MuzzicDom Orchestra. Але гэта - не канцэрт у звыклым для ўсіх разуменні, распавядаюць госці Sputnik - імпрэсарыа, заснавальнік MuzzicDom Аляксандр Чахоўскі і салістка Вялікага тэатра Беларусі і Музычнага Дома "Класіка" Маргарыта Ляўчук.

"У нас будзе вельмі імпазантны канферансье - актор купалаўскага тэатра Аляксандр Казела, і гэта будзе па-сапраўднаму тэатральна, цікава, па-навагодняму... Разам з Марго будзе выступаць выдатны спявак з Іспаніі Хесус Альварэс, а што іспанец, які не спявае Сарсуэла? Як жа без гэтага?" - разважае Чахоўскі.

"Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім" - гэта аркестр, салісты і музыка, якая зможа стварыць адчуванне свята, натхніць і парадаваць. Поруч з "брэндавымі" опернымі і аркестравымі кампазіцыямі будуць гучаць цікавыя разыначкі, напрыклад, Сарсуэла - іспанскі жанр, які спалучае ў сабе вакал, дыялогі і танцы. Як абяцае імпрэсарыа, некаторыя кампазіцыі стануць для Мінска прэм'ерамі.

Дарэчы, для іспанскага тэнара Хесуса Альварэса прыезд у Беларусь пачаўся з прыгоды - яго багаж страцілі ў Парыжскім аэрапорце Шарль-дэ-Голь, хоць ёсць надзея, што чамадан паспее прыбыць у Мінск да каляднага канцэрту, які пройдзе 24 снежня ў КЗ "Верхні горад" . Далей у планах - пераднавагодні канцэрт у Баранавічах 26 снежня, 30 і 31 снежня "Навагодні MuzzicDom у Купалаўскім" і выступы ў Нясвіжскім замку ўжо пасля навагодніх святаў.

Акрамя таго, у лютым і сакавіку Маргарыта Ляўчук будзе выконваць галоўную партыю ў оперы "Травіята" ў оперным тэатры Фларэнцыі, на дадзены момант запланаваны 6 спектакляў з удзелам беларускай спявачкі.

"Самае цікавае, што калі я ўжо стала вядомай опернай спявачкай, да мяне пачалі іншыя спявачкі трошкі падкатваць і казаць: "А што зрабіць, каб Аляксандр Чахоўскі стаў нас прадзюсіраваць?" - смяецца Маргарыта Ляўчук.

Таксама ў размове: чаму "знайсці сваю сцэну" - гэта праблема для музычных праектаў у Беларусі, што думаюць госці Sputnik аб стэрэатыпе пра "тоўстых оперных спявачак" і чым яшчэ Марго Ляўчук збіраецца эпатаваць публіку. Падрабязнасці ў відэатрансляцыі.

21
Тэги:
Новы год, Беларусь, Купалаўскі тэатр

Відэа