Шляхецкія цукеркі ручной работы: гісторыя і майстар-клас ад шэф-повара

26
(абноўлена 14:08 04.01.2020)
Шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні Алена Мікульчык распавядае і паказвае, як у хатніх умовах з простых інгрэдыентаў прыгатаваць смачныя шляхецкія цукеркі.

Як прызнаецца суразмоўца Sputnik, шляхецкія цукеркі без цукру па рэцэпце канца XIX стагоддзя - адзін з самых любімых яе дэсертаў, хоць вакол іх шмат спрэчак, паколькі на першы погляд такія цукеркі здаюцца неўласцівымі для беларускай кухні, занадта ўжо яны непадобныя на нашы традыцыйныя дэсерты.

"У складзе інгрэдыентаў - падсмажаныя і змолатыя семечкі сланечніка, сметанковае масла, мёд, трохі карыцы. Арэхі, лён і кунжут - гэта ўжо мая дабаўка. У арыгінальным рэцэпце гэтага не было", - распавядае Мікульчык.

Гістарычна такія цукеркі падаваліся на стол разам з гарачай кавай, каб адцяніць яе горкі густ, а таксама шэф-повар раіць ужываць іх разам з крамбамбуляй, з якой, па словах суразмоўніцы, "яны проста нерэальна спалучаюцца".

"Рэцэпт крамбамбулі ёсць у мяне ў кнізе, і па вялікім рахунку гэта беларускі глінтвейн, толькі аснова - не віно, віно ж было дарагое... Рэцэптаў маса, можна доўга настойваць, можна не, крамбамбулю можна прыгатаваць так жа хутка, як я прыгатавала цукеркі... І я настойваю, каб крамбамбулю лічыць беларускім напоем, таму што іншыя напоі - зуброўка, старка - у хатніх умовах прыгатаваць вельмі складана, а гэты - цалкам хатні, гатуецца як глінтвейн", - дзеліцца Мікульчык.

Таксама ў відэазапісы - майстар-клас па прыгатаванні цукерак і гісторыя ўзнікнення рэцэпту, а таксама аповед пра тое, як у шляхецкіх сем'ях захоўваюцца звесткі аб падрыхтоўцы той ці іншай старажытнай стравы або дэсерту.

26
Тэги:
Алена Мікульчык, Нацыянальная кухня
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы (10)

Відэа