Эксперымент на сабе: акунаемся ў палонку на Вадохрышча

18
(абноўлена 11:45 20.01.2020)
Карэспандэнт Sputnik акунулася ў палонку на досвітку і прызнаецца, што адчула прыліў сіл. Глядзіце падрабязнасці на відэа.

Перад тым, як акунуцца ў ваду на адным з вадасховішчаў пад Мінскам, карэспандэнт Sputnik падрыхтавала арганізм да такіх водных працэдур - зрабіла дыхальную гімнастыку.

Стрымаць эмоцыі пасля апускання ў ваду было нялёгка, але многія з тых, хто акунуўся разам з ёй, прызнаюць, што адчулі прыліў сіл і бадзёрасці. Хтосьці нават упэўнена заявіў - "як нанава нарадзілася!".

Купанне ў іардані ўжо стала традыцыяй. Іарданню называюць асаблівую купель з асвячонай вадой. Праўда, у царкве папярэджваюць, што перад гэтым лепш атрымаць благаславенне святара, ды і наогул такія водныя працэдуры - не абавязковая частка свята Вадохрышча.

Паглядзіце, з якімі настроем яшчэ да світання акуналіся ў ваду тыя, хто адважыўся гэта зрабіць, і з якімі эмоцыямі яны выходзілі з вады.

18
Тэги:
Вадохрышча

Відэа