У атмасферы балю: рускія рамансы загучаць па-беларуску ў Вялікім тэатры

13
(абноўлена 09:54 23.01.2020)
У пятніцу 24 студзеня ў камернай зале Вялікага тэатра пройдзе тэатралізаваны канцэрт у пастаноўцы Галіны Галкоўскай, у якім у выкананні оперных салістаў будуць гучаць і старадаўнія беларускія песні, і пераклады вядомых рускіх рамансаў на беларускую мову.

"Я не спрабую забаўляць людзей, я запрашаю іх у свет прыгожага, прымушаю іх падцягнуцца і дзесьці ўстаць на дыбачкі", - кажа аб будучым вечары ў камернай зале яго стваральнік, рэжысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская.

"Я знаходзіла раманс, які ідэальна пяройдзе ў беларускую песню, падобную на раманс ці рамансавага плана, але пры гэтым, каб гледачу, мне і артыстам было камфортна, я разумела, што я павінна прыдумаць атмасферу, у якой усе апраўдаецца. І я яе знайшла. Напэўна, баль будзе мяне пераследваць усё маё жыццё... Больш за тое, калі рускі раманс перакладзены на беларускую мову, мне лёгка было пісаць яго драматургічную гісторыю", - распавядае Галкоўская.

Многія са старадаўніх рамансаў і песень, уключаныя ў цяперашнюю праграму, раней не гучалі ў Вялікім тэатры, і тым большым сюрпрызам іх новае ўвасабленне ў беларускай версіі абяцае стаць для публікі, кажа рэжысёр.

"Ёсць усведамленне, што я знаходжуся ў перыядзе, калі прафесія раскрываецца на іншым узроўні, чым раскрывалася раней. Ёсць разуменне глыбінных нюансаў, ёсць абсалютнае разуменне курсу, які ўзяты ў прафесіі... Я вельмі розная, і спектаклі класічныя я ўмею ставіць вельмі па-рознаму. Але я заўсёды разумею, на якой сцэне я стаўлю, і я стаўлю гэта для людзей, якія павінны разумець месца дзеяння", - тлумачыць Галкоўская.

Поўную версію размовы з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Вялікага тэатра Беларусі Галінай Галкоўскай глядзіце ў відэатрансляцыі.

13
Тэги:
Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Беларусь

Відэа