"Незакрыты гештальт": VAL аб адборы на Еўрабачанне і галоўным канкурэнце

41
(абноўлена 15:08 04.02.2020)
Дуэту VAL для ўдзелу ў нацадборы на Еўрабачанне "давялося сціснуць булачкі" - адмовіцца ад лютаўскага выпуску новага сінгла і паставіць на паўзу новы альбом, хоць песні для яго амаль цалкам сабраны.

Фіналісты нацыянальнага адбору на конкурс Еўрабачанне 2020 працэнта - спявачка, музыка і аўтар песень Валерыя Грыбусава і саўнд-прадзюсар, мультыінструменталіст Уладзіслаў Пашкевіч (яны ж - дуэт VAL) у гэтым годзе ўпершыню вырашылі ўключыцца ў барацьбу за ўдзел у "Еўрабачанні", хоць раней Уладзіслаў быў супраць гэтай ідэі.

"Уся гэтая атмасфера была галоўнай прычынай, чаму ўсе гэтыя гады я быў катэгарычна супраць удзелу ў Еўрабачанні, але Лера вельмі хацела. Для яе гэта такі незакрыты гештальт. Ну і я такі: "Добра, давай", таму што з'явілася песня, якая падышла па фармаце, і то мне здаецца, што наша песня трошкі іншая", - распавядае Уладзіслаў.

"Гэта была прынцыповая пазіцыя - зрабіць песню на беларускай мове, таму што конкурс "Еўрабачанне"- гэта палітычны конкурс. І сапраўды, хочацца несці сваю культуру, таму што гэта прыгожа", - дадае Валерыя.

Як кажуць музыкі, накіды будучай песні з'явіліся ў іх больш за год таму, тады ж пачала праяўляцца мелодыя, але паўнавартасна песня "Да вiдна" была гатова ці ледзь не ў апошні момант.

Мы адзначалі Новы год, як ва ўсіх гэта бывае, і тут глядзім 1 студзеня навіны пра тое, што 27 студзеня адбор, а ў нас тэкст яшчэ не гатовы, накіды нейкія былі, дэма аранжыроўкі, гэта было пад "таямніцай", калі ён будзе - гэты адбор, і потым калі ў Мікіты Найдзёнава ў Інстаграм спыталі, чым ён натхняўся на напісанне тэксту, ён адказаў: "дэдлайн", - распавядае Валерыя.

У поўнай версіі гутаркі - якой павінна быць ідэальная песня для "Еўрабачання" і чаго да гэтага часу не хапала беларусам у гэтым конкурсе, што думаюць Уладзіслаў і Валерыя пра канкурэнтаў па нацыянальным адборы ў цэлым і гурту "Aura" у прыватнасці, а таксама якую галоўную мэту ставяць для саміх сябе. Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.

41
Тэги:
Еўрабачанне
Тэмы:
Конкурс песні Еўрабачанне - 2020 (33)

Козыраў: "Песняры" выканаюць жывы канцэрт у інтэрнэце

10
(абноўлена 17:09 03.04.2020)
Анлайн-канцэрт у рамках праекта # БЕЗАНТРАКТА праанансаваў кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў.

Няпростая пара прыйшла для артыстаў і творчых калектываў: адмяняюцца канцэрты, даводзіцца праядаць "падушкі бяспекі". А калі запасу фінансаў няма, трэба ўжо зараз пачынаць ствараць хіты, каб закласці падмурак на будучыню. Але ёсць яшчэ адна новая іпастась, якую ўжо асвоілі творчыя калектывы - канцэрты анлайн.

"Песняры" таксама ідуць у нагу з часам. Канцэрт у новым фармаце ў бліжэйшы час у рамках праекта #БЕЗАНТРАКТА ўбачаць гледачы Sputnik разам з аўдыторыяй партала Fontanka.ru. Што гэта будзе за канцэрт, якія песні прагучаць і як жывецца ансамблю сёння, у студыі радыё Sputnik распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

"Паспрабуем выканаць цікавую, насычаную праграму. Каб гэты момант, калі "Песняры" самі прыйдуць у кожны дом, запомніўся нашым любімым гледачам і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы перавярнулі старонкі 50-гадовага юбілею калектыву. І гэтым канцэртам адкрываем нашу новую вяху, дзе будуць і новыя песні, і новы стылістычны фармат, і, вядома, класічныя, незабыўныя хіты "Песняроў", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА "Песняры" Рамана Козырава глядзіце на Sputnik Беларусь.

10
Тэги:
Музыка, "Песняры"

Як змянілася жыццё ў доме састарэлых з-за пандэміі каронавіруса?

37
(абноўлена 14:24 03.04.2020)
Стэрыльная чысціня, строгая дысцыпліна і ніякай панікі. Дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы "Світанак" працуе ў антывірусным рэжыме. Якія меры прымаюць ва ўстанове глядзіце на відэа.

З-за пандэміі каронавіруса ў Гарадскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы "Світанак" змяніўся лад жыцця. Дом зачынілі для наведванняў, новых жыхароў часова не засяляюць. Таксама не прымаюцца пасылкі, а выезды тых, хто тут пражыве,  абмежаваныя. Такія меры тут прымаюць, каб не падвяргаць рызыцы самую ўразлівую перад COVID-19 катэгорыю, бо сярэдні ўзрост пастаяльцаў інтэрната - 84 гады. Самому старэйшаму жыхару 98 гадоў.

"Нашы супрацоўнікі працуюць у сродках індывідуальнай абароны - гэта маскі, пальчаткі, капялюшыкі. У выпадку кантакту з тымі, хто пражывае, яны мяняюцца, як мае быць, раз на дзве гадзіны, імкнемся папярэдзіць магчымыя рызыкі. У дастатковай колькасці сродкі дэзінфекцыі маюцца, праводзім штодня ўборку адзін раз на дзень па віруліцыдным рэжыме. Па неабходнасці праз кожныя 3 гадзіны апрацоўваем дзвярныя ручкі, парэнчы, поручні, ручкі зліўных бачкоў. Увогуле ўсё тое, да чаго датыкаюцца часта рукі", - кажа дырэктар Гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы "Світанак" Ала Грыбок.

Акрамя захавання чысціні і дысцыпліны, штодня з самай раніцы супрацоўнікам і пастаяльцам дома-інтэрната вымераюць тэмпературу.

Унутры "Світанка" жыццё ідзе сваёй чаргой, бабулі і дзядулі выходзяць на прагулкі і не панікуюць.

"Змянілася толькі толькі ў тым, што мы не прыцягваем звонку для правядзення мерапрыемстваў валанцёраў, усё робім сваімі сіламі. У нас працуе працатэрапеўт, 2 майстэрні працоўныя, культарганізатар, бібліятэкар. Па сваім штодзённаму плане-графіку праводзім мерапрыемствы сваімі сіламі ўнутры", - дадае Ала Грыбок.

Хутчэй за ўсё, каранцін працягнецца і да 9 мая, таму канцэрт да Дня Перамогі тут рыхтуюць сваімі сіламі. Галоўнымі артыстамі стануць бабулі і дзядулі.

37
Тэги:
каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Дрыбінскія таржкі-2019

Гумар па-беларуску: як жартавалі і з чаго смяяліся нашы продкі

0
(абноўлена 11:31 04.04.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра значэнне смеху і гумару ў беларускіх абрадах і прыводзіць анекдоты, над якімі смяяліся ў XX стагоддзі.

Вядома, што смех здымае стрэс, стабілізуе кравяны ціск, аблягчае боль, насычае кроў кіслародам і ўмацоўвае імунную сістэму. Лічыцца, што, каб адчуць сябе шчаслівым, трэба часцей усміхацца.  А нашы продкі верылі, што пры дапамозе смеха могуць адбывацца цуды.

У кожнага народа сваё стаўленне да смешнага, адмысловае яно і ў беларусаў. І цяпер у народзе можна пачуць: "Няхай той смяецца, каму няймецца", "Толькі апошні па праўдзісмяецца", "Смех і грэх не схаваеш у мех", "З пасьмеху бываюць людзі".

Нягледзячы на тое, што адпаведнага свята, прысвечанага смеху, у сялян  не было, смех і гумар, элементы карнавалу прысутнічалі ў многіх каляндарных абрадах. Асабліва вылучаецца сярод іх Купалле, калі моладзі дазвалялася блазнаваць. Так, у купальскую ноч хлопцы маглі сцягнуць вароты з весніцы і схаваць іх у самым недарэчным месцы ці ўзлезці на страху і закрыць комін шклом. А  раніцай было пярэпалаху і клопатаў гаспадарам, але ніхто сур’ёзна на моладзь не злаваўся, старэйшыя пасмейваліся і ўзгадвалі падобныя гісторыі са сваёй маладосці. Дарэчы, вароты здымалі не выпадкова, а толькі ў тых, хто меў дачку, якая заседзелася ў дзеўках.

Другім быў смех у такіх язычніцкіх абрадах як Масленіца і Каляды. Тут смех быў быццам абавязковым элементам.

Даследчыкі лічаць, што асабліва вялікае значэнне рытуальнаму смеху ў старажытнасці прыпісвалася падчас святкавання вясновых каляндарных свят такіх як Масленіца і Вялікадзень. У народзе верылі, што чым  больш смеху, тым большым будзе ўраджай.

Фальклорная спадчына багата прыкладамі таго, што смех у разуменні простага чалавека - магутная і чароўная сіла, ён здольны зрабіць нежывое жывым. Так смех прыгажунь у казках ператвараецца ў кветкі, дыяменты, грошы і нават дзіця. І наадварот у чараўнікоў падчас смеху з роту выскокваюць жабы, гады, чэрві, вылятаюць кажаны.

Смех лічыцца паказальнікам псіхічнага і фізічнага здароўя чалавека. Напрыклад, нашы продкі лічылі, што добрая жонка павінна быць вясёлай.

Ёсць нават славянская казка пра нявесту, якая ніколі не смяялася. Дзяўчыне ніхто не мог дапамагчы і тады знайшоўся надзвычайны герой, які яе рассек папалам. З сярэдзіны выпаўзлі гады і тады той самы герой ажывіў яе і яна засмяялася.

У народных абрадах смех часта выступае як гарант вяртання да жыцця. Як прыклад - абрад "пахавання Дзеда" на Масленіцу, які калісці адбываўся на Віцебшчыне: ён быў поўны гратэскных паводзін і таго самага рытуальнага смеху.

Не была выключэннем і Радаўніца. Людзі казалі, што "на Радаўніцу да абеда плачуць, а па абедзе скачуць". Сэнс такіх паводзін ў перакананні, што мёртвыя не памерлі.

Смех - адзін з важных спосабаў падтрымваць добрыя адносіны з астатнімі людзьмі. Нейрабіёлаг Софі Скотт вызначае смех, як сацыяльную эмоцыю, якая дапамагае нам наладжваць адносіны незалежна ад таго, смешна нам на самой справе ці не.

"Калі вы смяецеся разам з іншымі людзьмі, вы дэманструеце ім, што яны вам падабаюцца, што вы згодны з імі... Смех зяўляецца індыкатарам блізкасці адносін".

Са слоў навукоўцы, даследаванні паказалі, што смех разам дазваляе ўдзельнікам хутчэй здымаць напружанне пасля цяжкіх падзей. Так сямейная пара з агульным пачуццём гумару застаецца разам значна больш або не распадаецца зусім.  Людзі, якія смяюцца разам падчас прагляду смешнага відэа часцей дзеляцца асабістым адзін з адным і гэта паглыбляе ўзаемапаразуменне.

Смех ніколі не бывае нейтральным, ён абавязкова што-небудзь азначае. Напрыклад, робіць нас шчаслівымі, паколькі, калі мы смяемся, у нашым мозгу выпрацоўваецца эндарфін, або гармон шчасця, які дапамагае атрымваць задавальненне ад жыцця. Навукоўцы лічаць, што эндарфін выпрацоўвае нават смех праз сілу і праз пэўны час чалавек пачынае пачуваць сябе лепей. Смех – гэта выдатны спосаб каротка адпачыць, зняўшы напружанне, калі падчас працы перакінуцца вясёлым словам з калегамі, што надалей зробіць працу больш эфектыўнай. Пры дапамозе смеха можна памаладзець, паколькі падчас яго ўмацоўваюцца мышцы твару, а мімічныя зморшчыны з’явяцца ўсё адно незалежна ад таго як часта чалавек смяецца.

Чэшскі пісьменнік Карэл Чапэк аднойчы сказаў: "Гумар гэта заўсёды крышачку абарона ад лёсу". Нялёгкі лёс і горкая доля беларускага сялянства выпрацавала ў яго сваеасаблівае пачуццё гумару, а уменне пасмяяцца над сабой дапамагала справіцца з цяжкасцямі жыцця.  Каб зразумець  што лічылі смешным на пачатку ХХ стагоддзя, дастаткова пагартаць беларускія газеты таго часу і пачытаць анектоды і гумарыстычныя нататкі.

На дарозе

- Сядай, дзядзька, паедзем,

- Няма часу: трэба ісці.

Не прызнаў

Варочаючыся з кірмашу чалавечак, прыкуцнуў на дарозе і заснуў, дый так моцна, што не чуў, як і боты нехта з яго ног сьцягнуў. Ажно едзе нейкі чалавек і крычыць: "прыймай ногі!" заспаны мужык глянуўшы на свае босыя ногі, кажэ: едзь! Гэта не мае: мае ў ботах.

Растлумачыў

Куме! Як гэта з гэтым тэлеграфам, што як паціснуць на адным канцы, то гаворыць на другім?

- Гэта, братка, акурат як з сабакам: пацягні яго ззаду за хвост, а ён табе спераду забрэша.

Старасьвецкі гаспадар

Старасьвецкі гаспадар накінуўся на свайго сына: сорак гадоў, кажэ, насіў я гэтые боты, а ты, гад, за восем месяцаў іх зрэзаў.

На судзе

- Стыдна вам так часта пападацца пад суд! - кажэ суддзя на падсудзімаго.

- Падсудзімы: Ня дзіва, вашэ скароддзе, чалавек адзін – як той кол, а ў вас проці яго тысячы ўсялякіх стацей; ня штука, дык за каторую колечы і зачэпішся!

У судзе

Суддзя да  падсудзімаго:

- А ці ведаеце, што гэты вашы штучкі турмой пахнуць?

Падсудзімы:

- Скуль мне ведаць, калі такі маю катар, так залажыло мой нос, што ніякага паху ня чую.

На судзе

- Ты што ўкраў? - пытае суддзя злодзея.

- Вяроўку, кажа, з рагамі.

- З якімі  рагамі?

- З кароўімі.

- А дзе ж тая карова?

- Цягнулася і яна, падла, за гэтымі рагамі.

Сон

Мужык кажа да жонкі:

- Ведаеш, Тэкля, вельмі нешта добрае я сягоняшняй ночы прысьніў.

Жонка:

- Я такі здагадалася. Праз сон ты крыкнуў: "дай, Моўша яшчэ кварту".

Не дараваў

 - Ці праўда, што Бог забраў ужо ў цябе трэцюю жонку?

- Праўда, браце. Але я ўзяў сабе чацвёртую: Бярэ Бог – бяру і я.

Дагадзіў

Слухай, цыгане, ты прадаў мне сляпую кабылу.

Цыган. Табе ж лепей, бо будзе яна есці салому, а думаць, што сена.

Добры конь

Адзін селянін прадаваў на кірмашы свайго каня. А конь той быў худы-худы, ад ветру падаў. Селянін усё хваліў яго і выгукваў:

-Купляйце каня, не здзіўляйцеся, што ён такі худы, ён як разбяжыцца, дык бяжыць пятнаццаць вёрст і не спыняецца.

- Я б яго купіў, - кажа адзін чалавек, - але ж мне да дому ўсяго дзесяць вёрст, то ён перабяжыць маю хату.

Каля магазіна

- Што так прыглядаешся на выставу, Амілька?

- Аглядаю панчохі і не ведаю які сабе выбраць колер.

- Вось дурная, вазьмі чорныя, бо як зробіцца дзірка, дык не будзе відаць ног.

Упісана

- Што гэта ў цябе, Яська на носе сядзіць?

- Барадаўка.

- Чаму ж ты яе не звядзеш?

- Нельга: яна ў пашпарце ўпісана. За гэта, братка, пападзеш!

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, Народныя традыцыі, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў