Лукашэнка тэстуе "Раўбічы" напярэдадні Чэмпіянату Еўропы па біятлоне

13
(абноўлена 17:10 16.02.2020)
Глядзіце на відэа, як каманда прэзідэнта правярае гатоўнасць "Раўбічаў" да Чэмпіянату Еўропы па біятлоне, гаспадарамі якога нечакана для сябе сталі беларусы ў гэтым годзе.

Зімой снегу не дапытаешся - гэта не пра беларусаў. Ужо 26 лютага рэспубліка рыхтуецца прыняць Чэмпіянат Еўропы па біятлону замест Эстоніі.

Прычына пераносу - занадта цёплая зіма ў Прыбалтыцы. Талін не змог гарантаваць неабходныя для правядзення спаборніцтваў умовы.

У Беларусі таксама было цёпла, але рэспубліка падахвоцілася дапамагчы: у спарткомплексе "Раўбічы" створаны запасы снегу, так як увесну тут рыхтуюцца прыняць этап кубка IBU. Усю падрыхтоўку аплаціць Міжнародны саюз біятланістаў.

У IBU, улічваючы гэты факт, перанос ЧЕ ў "Раўбічы" назвалі "найбольш верным і эканамічна эфектыўным".

Сёння Лукашэнка асабіста праінспектаваў гатоўнасць "Раўбічаў", разам з камандай пракаціўся па трасе і прыцэліўся да мішэнях. Вінтоўка ў руках у Лукашэнкі той жа фірмы, што і ў яго малодшага сына Мікалая.

Зірніце, як прэзідэнт выглядае на лыжні.

13
Тэги:
Біятлон, Раўбічы, Аляксандр Лукашэнка

COVID-19 перахварэюць многія: медыкі звярнуліся да беларусаў відэа

20
(абноўлена 14:50 04.04.2020)
Больш за два дзясяткі ўрачоў з розных медустаноў Беларусі звярнуліся па падтрымку і дапамогу да жыхароў роднай краіны.

Медыкі розных спецыялізацый запісалі відэазварот беларусам: у ім спецыялісты распавялі, як паводзіць сябе ва ўмовах пандэміі COVID-19, каб засцерагчыся ад захворвання самім і зберагчы блізкіх.

"Мы, урачы, звяртаемся да вас і просім вас аб падтрымцы. Пандэмія каронавіруснай інфекцыі ахапіла практычна ўсе краіны свету, на жаль, гэтага лёсу не пазбегла і наша родная Беларусь", - гаворыцца ў звароце.

Аўтары мяркуюць, гледзячы на вопыт іншых краін, што "перахварэе і заразіцца большая частка насельніцтва". На шчасце, у большасці захворванне пройдзе без якіх-небудзь прыкмет, ці як звычайная прастуда, аднак для некаторых можа стаць смяротным: гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў, пацыенты з хранічнымі захворваннямі і самі медработнікі.

"Нават калі ў вас няма прыкмет захворвання, вы можаце быць крыніцай інфекцыі. Менавіта вы можаце заразіць іншых, у тым ліку і сваіх блізкіх (...). І менавіта вы можаце захаваць здароўе сабе і сваім блізкім", - наказваюць урачы.

Грамадзян заклікаюць быць свядомымі і выконваць рэкамендацыі па прафілактыцы заражэння ВРІ. Нагадаем, асноўныя меры засцярогі для абароны ад новай каронавіруснай інфекцыі можна знайсці на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

У Беларусі, паводле апошніх звестак, зарэгістраваны 351 выпадак каронавіруса COVID-19 (больш за ўсё захварэлых у Мінску - 190). У Віцебскай вобласці, якая апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці ў сувязі з сітуацыяй, зафіксавана куды менш - 89 выпадкаў. Трэцяя па колькасці выпадкаў - Мінская вобласць, тут іх паўсотні.

20
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя

Козыраў: "Песняры" выканаюць жывы канцэрт у інтэрнэце

15
(абноўлена 17:09 03.04.2020)
Анлайн-канцэрт у рамках праекта # БЕЗАНТРАКТА праанансаваў кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў.

Няпростая пара прыйшла для артыстаў і творчых калектываў: адмяняюцца канцэрты, даводзіцца праядаць "падушкі бяспекі". А калі запасу фінансаў няма, трэба ўжо зараз пачынаць ствараць хіты, каб закласці падмурак на будучыню. Але ёсць яшчэ адна новая іпастась, якую ўжо асвоілі творчыя калектывы - канцэрты анлайн.

"Песняры" таксама ідуць у нагу з часам. Канцэрт у новым фармаце ў бліжэйшы час у рамках праекта #БЕЗАНТРАКТА ўбачаць гледачы Sputnik разам з аўдыторыяй партала Fontanka.ru. Што гэта будзе за канцэрт, якія песні прагучаць і як жывецца ансамблю сёння, у студыі радыё Sputnik распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

"Паспрабуем выканаць цікавую, насычаную праграму. Каб гэты момант, калі "Песняры" самі прыйдуць у кожны дом, запомніўся нашым любімым гледачам і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы перавярнулі старонкі 50-гадовага юбілею калектыву. І гэтым канцэртам адкрываем нашу новую вяху, дзе будуць і новыя песні, і новы стылістычны фармат, і, вядома, класічныя, незабыўныя хіты "Песняроў", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА "Песняры" Рамана Козырава глядзіце на Sputnik Беларусь.

15
Тэги:
Музыка, "Песняры"