Мінскаму храму перадалі капсулу з зямлёй з месцаў пахавання савецкіх салдат

28
(абноўлена 09:36 06.03.2020)
Капсулу з зямлёй з-пад Ржэва напярэдадні перадала ў мінскі Усіхсвяцкай храм-помнік спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. Глядзіце на відэа, як праходзіла цырымонія, а таксама сустрэча спікера з блакаднікамі.

Спікер Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка прыехала ў Мінск і прыняла ўдзел у цырымоніі ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны. Храму перадалі капсулу з зямлёй з месцаў пахавання савецкіх салдат пад Ржэвам.

"Прывезеная зямля назаўжды стане славай простаму савецкаму салдату і сведкам Ржэўскіх баёў", - адзначыў протаіерэй Фёдар Поўны.

У храме Мацвіенка сустрэлася з блакаднікамі. Яна адзначыла найвялікшы подзвіг гэтых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Кожны блакаднік - гэта таксама герой. Тое, што вы вынеслі, што вы перажылі, сёння немагчыма ўявіць. Гэта быў найвялікшы подзвіг, які вы здзейснілі. Не пусцілі ворага ў горад, выстаялі, выжылі, працавалі. Нізкі вам за гэта паклон", - сказала Мацвіенка.

Глядзіце на відэа, як праходзіла цырымонія ў мінскім храме.

28
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Мінск, Валянціна Мацвіенка

Людзі крычалі "Света", хоць Светы не было: відэа з акцыі салідарнасці

5
(абноўлена 10:29 07.08.2020)
Арганізаванае ўладамі мерапрыемства ператварылася ў акцыю прыхільнікаў Ціханоўскай. Глядзіце на відэа, што ўчора адбывалася каля кінатэатра "Кіеў".

Мерапрыемства, арганізаванае ўладамі ў Кіеўскім скверы, ператварылася ў імправізаваную акцыю прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Учора каля кінатэатра "Кіеў" кіраўніцтва горада запланавала правядзенне Дня адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі "Калейдаскоп творчасці".

У размешчаным па суседстве парку Дружбы народаў кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская планавала правесці свой мітынг, аднак за дзень да заяўленай даты атрымала адмову, бо на гэты час гарадскія ўлады ўжо запланавалі ўласнае мерапрыемства. Тады прадстаўніцы аб'яднанага штаба распавялі пра свой намер у прыватным парадку наведаць свята ў Кіеўскім скверы.

Прыхільнікі Ціханоўскай таксама вырашылі прыйсці на мерапрыемства ў Кіеўскім скверы. Усё ішло па плане уладаў да таго часу, пакуль гукарэжысёры, супрацоўнікі мінскага Палаца дзяцей і моладзі, не ўнеслі самавольныя змены ў запланаваную музычную праграму.

Замест зацверджанай кампазіцыі яны ўключылі песню Віктара Цоя "Перемен" і паднялі ўверх рукі з белымі бранзалетамі. Да іх далучылася і мноства людзей, якія сабраліся да гэтага моманту ў парку.

З меркаванняў бяспекі ахова кандыдата ў прэзідэнты не пусціла яе на пляцоўку, дзе яна планавала пагутарыць з тымі, хто сабраўся. Імправізаваная акцыя салідарнасці з Ціханоўскай пачалася без яе, каля гадзіны людзі працягвалі скандаваць пратэстныя слоганы.

Пазней прадстаўніцы штаба ўсё ж з'явіліся ў раёне Кіеўскага сквера. Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя.

5
Тэги:
Беларусь, Мінск, Святлана Ціханоўская, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
(29:16 / 201.57Mb / просмотров видео: 2355)

Карагін: без бізнесу нічога ў Беларусі адбыцца не можа

9
(абноўлена 13:39 06.08.2020)
Больш за 90 працэнтаў працоўных месцаў у апошнія тры гады стварае прыватны сектар, цяпер неабходна, каб беларускі бізнес быў канкурэнтаздольны, лічыць старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Як адзначыў ён у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва абвясціла конкурс, каб "высвяціць" новыя праекты. Гэта дазволіць адабраць лепшых з лепшых з усёй краіны і наўпрост прадставіць інвестарам.

"Звярнуўся да нас в'етнамскі прадпрымальнік буйны, у яго там частка порта ёсць. Кажа, дапамажыце зрабіць парк высокіх тэхналогій ва В'етнаме. У нас ёсць тэхнапаркі, прыязджайце камандай, мы гатовыя. Яшчэ робім камітэт па лічбавай трансфармацыі эканомікі: блокчэйн, крыптавалюта", - распавёў Карагін.

Таксама, па словах суразмоўцы Sputnik, у Беларусі зараз добра развітая сфера IT, распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Але вельмі важна, каб работнікі не з'язджалі з краіны, заставаліся дома і працавалі на карысць беларускай эканомікі.

"Мы пра гэта пішам у сваім маніфесце, што прадпрыемствы адсталі ад IT-сектара. Айцішнікі маюць нейкія прадукты, але укараніць не могуць. А ў Расіі іншая праблема: некаторыя прадукты не дазваляюць укараняць. Тут трэба будзе яшчэ шмат весці перамоваў. Але мы разумеем, што без бізнесу гэта будзе толькі тэорыя. Наша канфедэрацыя гатовая над усім гэтым працаваць", - запэўніў Карагін.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Вышэйшага каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

9
Тэги:
Уладзімір Карагін
Які сёння дзень: 8 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 8 жніўня 2020 года

0
(абноўлена 10:46 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.

Дзевяноста дзевяць гадоў таму падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Мінск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 жніўня

  • У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
  • У 1794 годзе пачалася двухдзённая атака расійскіх войскаў на Вільню.
  • У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
  • У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзеная газэта-аднадзёнка "Селянін".
  • У 2006 годзе ўсталяваныя дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.

Хто нарадзіўся 8 жніўня

  • 1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
  • 1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
  • 1926 год: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
  • 1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Расэл, амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.

8 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміла, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.

Час ужо збіраць ураджай карняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.

Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з'яўляецца іх заступніцай. На Параскеву-Пятніцу жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.

0
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей