Новікава: абвальвання курсу долара ў нас не будзе, і вось чаму

43
(абноўлена 12:50 13.03.2020)
Актуальныя навіны эканомікі каментуе госця праграмы "Грошы і свет", доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава.

Каронавірус актыўна карэктуе бягучую рэчаіснасць. У інфармацыйным полі пануе багацце версій і сцэнарыяў, якія прадказваюць усе, аж да крушэння ліберальнай эканамічнай мадэлі і пераходу да планава-мабілізацыйнага ўкладу. А простага чалавека традыцыйна цікавяць простыя рэчы - што будзе з рублём і ці варта ляцець на адпачынак.

Актуальныя пытанні "чалавечай" і глабальнай эканомікі ў студыі радыё Sputnik Беларусь пракаментавала загадчыца кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар эканамічных навук Ірына Новікава.

"Рана ці позна мы павінны вярнуцца да планамернасці, хоць бы па прычыне абмежаванасці рэсурсаў. Лічбавая і інфармацыйная эканоміка сведчаць менавіта пра гэта. Тое, што тычыцца гісторыі з каронавірусам, не фейк, інакш людзі б не паміралі. Разам з тым, не трэба баяцца: наша сістэма аховы здароўя, якую мы лаем, ўсё ж дастаткова эфектыўная. Абвальвання курсу долара ў нас не будзе, навіны з валютных таргоў прадказальныя", - разважае Новікава.

Што з'яўляецца крыніцай эканамічнага аптымізму, вы даведаецеся ў праграме "Грошы і свет" з удзелам доктара эканамічных навук, прафесара Ірыны Новікавай на Sputnik Беларусь.

43
Тэги:
Эканоміка

Як праходзіла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі - відэа

7
(абноўлена 14:15 23.09.2020)
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі, цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў дзень інаўгурацыі днём перамогі - "пераканаўчай і лёсавызначальнай".

"Дарагія суайчыннікі! У гэты ўрачысты дзень прэзідэнт дае клятву на вернасць айчыне і народу з асаблівым пачуццём. У ім вельмі шмат гонару за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванне на трываласць, перш за ўсё, сваіх перакананняў. Дзень ўступлення на пасаду прэзідэнта, дзень інаўгурацыі - гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай", - сказаў Лукашэнка ў дзень інаўгурацыі.

Ён адзначыў, што краіна не проста выбірала прэзідэнта, але "мы абаранялі нашыя каштоўнасці, наша мірную жыццё, наш суверэнітэт і нашу незалежнасць, і ў гэтым плане нам трэба будзе яшчэ нямала зрабіць".

Інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі не была анансаваная яго прэс-службай, нягледзячы на тое, што прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант раніцай у сераду ў каментары РІА "Новости" заявіла, што "бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім".

На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці - амаль сямсот чалавек.

Аляксандр Лукашэнка, згодна з Канстытуцыяй краіны, прынёс прысягу на беларускай мове, пры гэтым ён пакляўся "верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Лукашэнка падпісаў акт аб прыняцці прысягі, а кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне прэзідэнта.

Глядзіце на відэа, пра што казаў Лукашэнка ў дзень інаўгурацыі.

7
Тэги:
Беларусь, інаўгурацыя, Аляксандр Лукашэнка
(27:13 / 188.60Mb / просмотров видео: 2154)

Эксперт БІСД аб тэрмінах і механізмах канстытуцыйнай рэформы

5
(абноўлена 15:35 22.09.2020)
Чым і каго не задавальняе дзеючая Канстытуцыя - у студыі радыё Sputnik эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Рэчыц.

Няпросты, але карысны этап развіцця праходзіць сённяшняя Беларусь. Ва ўмовах падзення сусветнай эканомікі, у складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы, пры абвастрэнні супярэчнасцяў унутры грамадства, беларусам трэба будзе выпрацаваць абноўленую стратэгію развіцця краіны і пераразмеркаваць пункты апоры для ўзвядзення ўстойлівай грамадска-палітычнай канструкцыі.

Удасканаленне Канстытуцыі дапаможа ясней адлюстраваць запыт грамадства на змены, адэкватныя часу, лічыць госця праграмы "Гарызонт падзей", эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Рэчыц.

"Наша грамадства "сталее", з'яўляюцца новыя сацыяльныя запыты, павышаюцца сацыяльныя стандарты, з улікам знешніх фактараў крышталізуюцца такія паняцці, як суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі. Наша нацыянальная ідэнтычнасць павінна будавацца вакол грамадзянскай мадэлі, вакол дзяржаўных сімвалаў і агульнага разумення гісторыі краіны", - разважае суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам эксперта БІСД Кацярыны Рэчыц глядзіце на Sputnik Беларусь.

5
Тэги:
Канстытуцыя, Беларусь
Цягнік і электрычка БЧ. Архіўнае фота

Новы цягнік звяжа Гомель, Магілёў і Віцебск

0
(абноўлена 15:31 23.09.2020)
Цягнік пакуль вырашылі пусціць часова і хадзіць ён будзе толькі два разы на тыдзень: па панядзелках і нядзелях.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларуская чыгунка пусціла новы цягнік па маршруце Гомель - Віцебск, паведамляецца на сайце БЧ.

Састаў пусцілі часова: ён будзе хадзіць з 27 верасня па 26 кастрычніка. Яго маршрут пралягае праз тры абласныя цэнтры - Гомель, Магілёў і Віцебск. Таксама прадугледжаны прыпынкі ў Буда-Кашалёве, Жлобіне, Рагачове, Быхаве, Шклове і Оршы.

"Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы - ў 1:00 панядзелка і у 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель", - распавялі падрабязнасці на чыгунцы.

Паведамляецца, што новы цягнік будзе хадзіць па панядзелках і нядзелях. Кошт квітка ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе 10,96 рубля, а ў купэйным - 15,20.

0
Тэги:
Беларуская чыгунка