Што будзе, калі ўсім дазволяць быць мастакамі? Адкрылася незвычайная выстава

22
(абноўлена 10:27 15.03.2020)
Якія розныя работы патрапілі ў гэтым годзе на выставу "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", глядзіце на відэа Sputnik.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў паказаў, чым сёлета адметны ўжо штогадовы праект "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч".

Кожны, хто лічыць сябе мастаком, мог прыйсці ў цэнтр, дзе куратарская група на працягу трох дзён прымала ў парадку жывой чаргі па адной працы ад кожнага майстра. Выстава адкрылася ў Мінску ў чацвёрты раз.

"Я думаю, што за гэтыя гады праект эвалюцыянаваў, людзі сюды ідуць больш свядома. У першы год гэта была, хутчэй, авантура для многіх удзельнікаў. Зараз людзі рыхтуюцца, і мне бачны рост тэхнікі і майстэрства шматлікіх мастакоў, якія з году ў год прымаюць ўдзел у выставе", - паведаміла куратар выставы Вольга Кліп.

Падчас прэс-паказу мастакі ўпершыню ўбачылі, як выглядаюць іх працы ў агульнай кампазіцыі. Эмоцыі ва ўсіх былі розныя.

"На адным і тым жа адрэзку экспазіцыі адна жанчына падышла і сказала: як выдатна вісіць мая праца! А іншая падышла і сказала: але тут жа не музейнае асвятленне! Я сфармулявала для сябе фразу: "Скаргі аб нізкім узроўні работ і дрэнную развеску не прымаем", - распавядае Вольга і дэманструе - гэтую фразу яна для сябе запісала, настолькі зручнай яна апынулася.

Стварэнне экспазіцыі - на самай справе, адна з самых складаных задач, з якой сутыкаецца куратар выставы.

"Работ вельмі шмат, яны ўсе розныя, і ў самыя кароткія тэрміны іх трэба размясціць у экспазіцыі, каб кожная была бачная. Тры гады запар мы звяртаемся да дапамогі студэнтаў Акадэміі мастацтваў. Стварэнне экспазіцыі - гэта майстэрства. Трэба валодаць асновамі кампазіцыі, каб кожная праца глядзелася добра. Неяк мне давялося павесіць некалькі работ на хуткую руку, і гэта было жудасна. Толькі ў той момант я ўсвядоміла, што стварэнне экспазіцыі - гэта вялікае мастацтва", - тлумачыць Вольга.

Любімчыкаў сярод удзельнікаў, нават пастаянных, у яе не з'явілася. Але вось некаторыя працы яна была б рада ўбачыць у сваёй калекцыі.

"Мне трапіліся на вочы некалькі работ, якімі я б хацела валодаць", - прызнаецца Вольга.

Глядзіце на відэа кароткую замалёўку пра адкрыццё выставы.

22
Тэги:
"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава)

Як уладальнікі крамаў у ЗША ратуюцца ад марадзёраў - відэа

5
(абноўлена 11:12 01.06.2020)
Беспарадкі ахапілі шэраг буйных амерыканскіх гарадоў, на вуліцах з'явіліся і марадзёры. Глядзіце на відэа, што стала з гандлёвымі аб'ектамі ў адным канкрэтным горадзе - Чыкага.

Жыхары горада на фоне масавых беспарадкаў пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда ўзяліся за марадзёрства.

У роліку бачна, як гараджане, не саромеючыся, заходзяць у краму праз пабітую вітрыну і выносяць вопратку і абутак, не баючыся паліцыі.

Уладальнікі крамаў, якія яшчэ не паспелі разрабаваць, пачалі абараняць вітрыны плітамі з драўнянай габлюшкі. Забітыя вітрыны ў Чыкага цяпер паўсюль.

Беспарадкі ў Штатах пачаліся ў Мінеапалісе пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца Джорджа Флойда.

Кіраўніцтва паліцыі горада паспяшалася выпусціць заяву аб звальненні чатырох афіцэраў, аднак да таго часу найбуйнейшы горад штата Мінесота ахапілі масавыя беспарадкі, якія пазней перакінуліся і на іншыя буйныя гарады. Да расследавання справы аб забойстве падключылася ФБР.

5
Тэги:
ЗША

Трагедыя на Нямізе: жывыя гваздзікі побач з бронзавымі кветкамі

14
(абноўлена 15:22 30.05.2020)
Жыццё 40 жанчын і 13 мужчын абарвалася ў падземным пераходзе каля станцыі мятро "Няміга" дваццаць адзін год таму. І сёння ў памяць пра іх на прыступках пераходу і ў маленькай капліцы з мемарыяльнай плітой гараць лампадкі, і ляжаць кветкі.

21 год таму 53 чалавекі сталі ахвярамі трагедыі ў цэнтры Мінска. Масавая цісканіна ў падземным пераходзе забрала жыцці 40 жанчын і 13 мужчын.

Большасць загінулых былі зусім маладымі людзьмі ад 14 да 20 гадоў. Спрабуючы выратаваць людзей, у цісканіне загінулі два міліцыянеры. Пасля трагедыі сюды прыносілі кветкі, фатаграфіі, іконы, запальвалі лампадкі.

У памяць аб загінулых на месцы трагедыі збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых ружаў і 13 цюльпанаў. На метафарычных прыступках - надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 мая 1999 года".

Побач - маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінулых.

І сёння разам з бронзавымі кветкамі тут ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінулых гараць лампадкі.

Людзі ўскладаюць кветкі не толькі да мемарыяла - гваздзікі ляжаць і на прыступках, якія вядуць у падземны пераход, які стаў дваццаць адзін год таму месцам трагедыі.

14
Тэги:
Мінск
Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

Дзіцячыя вершы: пра прыроду, сям'ю і школу

16519
(абноўлена 12:44 30.05.2020)
Чытайце вершы дзя дзяцей на беларускай мове ў падборцы Sputnik. Тут толькі самае лепшае і натхняльнае.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik прапануе падборку лепшых дзіцячых вершаў на беларускай мове. У вершах сучасных паэтаў і класікаў паўстае выява дзяцінства, агульная для ўсіх: сябры, жывёлы і птушачкі, любімая сям'я, новыя адкрыцці і школьныя бязладзіцы.

Наведаць чароўную краіну дзяцінства і ўспомніць любімыя вершы можна таксама па спасылцы, а калі вам падабаюцца загадкі, Sputnik ужо рабіў падборку нескладаных пытанняў, якія можна задаваць самым маленькім.

Вершы пра маму, бацьку і сям'ю нікога не пакінуць абыякавымі. Пачытайце таксама беларускія народныя прыказкі пра дзяцей – абяцаем, некаторыя з іх вас сапраўды здзівяць.

Чытайце таксама:

16519
Тэги:
Беларуская мова, Вершы
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове