Каб прыгатаваць велікодны куліч, спатрэбяцца немудрагелістыя інгрэдыенты: 700 г мукі, 160 г малака, 15 г разрыхляльніка, 160 г цукру, шэсць яек, чатыры жаўткі, 200 г масла, дзве гарбатныя лыжкі солі, цэдра аднаго лімона, 200 г разынак, ¼ г. л. мускатнага арэха і ½ г. л. кардамона, падзялілася са Sputnik Грузія кулінар Нація Мантгомеры.
Спачатку трэба прыгатаваць дрожджы. Для гэтага замешваюць 200 г мукі, малако і разрыхляльнік. Такую сумесь трэба пакінуць падымацца на працягу 45 хвілін пры пакаёвай тэмпературы. Далей змешваюцца 500 г мукі, соль, цукар і цэдра лімона — сюды трэба паступова дадаваць яйкі пакаёвай тэмпературы, а таксама загадзя падрыхтаваныя дрожджы.
Дзве хвіліны неабходна змешваць, каб утварыўся глютен і цеста набыло клейкасць. Затым у яго дадаецца размякчанае масла, разынкі, мускатны арэх і кардамон. Пасля гэтага сумесь трэба змясціць у цёплае месца на 30 хвілін.
Атрыманае цеста размяркоўваюць па формах такім чынам, каб яны запоўніліся на адну траціну. Затым цеста трэба пакінуць на дзве гадзіны, каб яно паднялося. І толькі пасля гэтага яго можна адправіць у нагрэтую да 180 градусаў печ на 40 хвілін. Па жаданні прыгатаваныя кулічы можна пасыпаць цукровай пудрай і грэцкімі арэхамі.
Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.
На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!
Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!
Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.
Глядзіце таксама:
Часціцы пяску афарбавалі схілы Пірэнейскіх гор. Пясок прыляцеў і на гарналыжны курорт у Андоры, госці курорта знялі на відэа, як ён выглядае.
Воблака пяску дабралася ад Сахары да Еўропы, з-за дажджу пясчаныя часцінкі аселі. Прычым, не толькі ў Андоры, пясок таксама дабраўся да Каталоніі, Балеарскіх выспаў і Валенсіі. Падобнае можна было назіраць таксама на поўдні Францыі і ў Швейцарыі.
Гэта распаўсюджаная з'ява, але воблака, якое сфарміравалася ў гэтым годзе - адно з самых вялікіх сярод тых, што дасягалі Еўропы ў апошнія гады.
Глядзіце на відэа, як выглядалі схілы гарналыжнага курорта, прыпарошаныя Сахарай.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Балтыйскае мора замерзла ўпершыню за шмат гадоў, сведкамі такога відовішча сталі жыхары расійскага Калінінграда, а таксама польскага горада Мендзыздрое.
Цяпер мора ў некаторых месцах пакрыта тоўстым пластом лёду. Лядовыя палі дасягаюць сотняў метраў у шырыню. На Куршскай касе яно распасціраецца далёка за гарызонт.
Гэта рэдкая з'ява для дадзенага рэгіёна, які характарызуецца мяккім кліматам. Як паведамляюць метэаролагі, прыбярэжны лёд у раёне Калінінграда назіралі больш за 20 гадоў таму, калі зімы былі халадней.
Для калінінградскага рэгіёна і польскай тэрыторыі гэта хутчэй экзотыка. Звычайна так званы лядовы прыпай утвараецца ў паўночных раёнах Балтыйскага мора - ля ўзбярэжжа Швецыі і Фінляндыі.
"Сібірскія маразы" ударылі па Грэцыі. Тэмпература паветра там апусцілася да –20℃. Выпала анамальна вялікая колькасць снегу. Улады звярнуліся да грамадзян з заклікам па магчымасці заставацца дома. З-за снегападу некаторыя буйныя трасы былі зачыненыя.
Вялікі снег выпаў і ў Турцыі, у тым ліку ў раёне праліва Басфор. У Стамбуле Сабор Святой Сафіі і Блакітная мячэць таксама апынуліся ў снезе.
Снегапады прайшлі і ў Крыме, на паўвостраве зараз халадней, чым звычайна на 10 градусаў.
Чытайце таксама: