#Дзякуйдоктар: беларускія ваенныя запісалі відэа ў падзяку ўрачам

34
(абноўлена 09:27 23.04.2020)
Беларускія ваенныя кажуць #дзякуйдоктар медыцынскім работнікам, якія цяпер змагаюцца за здароўе беларусаў, не лічачыся з часам. Глядзіце добрую акцыю на відэа.

Дэсантнікі 38-й дэсантна-штурмавой брыгады Брэста запісалі арыгінальны відэаролік, каб выказаць удзячнасць і падзяку ўсім медыкам краіны. Вайскоўцы сталі ў словы "дзякуй" і "доктар".

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 7281 чалавека. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Тэмпы прыросту колькасці інфікаваных у апошнія дні ў працэнтных суадносінах некалькі зменшыліся. У абсалютных лічбах кожныя суткі дадаецца каля 500 чалавек.

Раней у Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што захворванне на каронавірус пойдзе на спад на працягу некалькіх тыдняў.

34
Тэги:
каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (638)

"Ужо няма соннай сітуацыі": пісьменніца аб пераездзе ў Беларусь з Германіі

5
(абноўлена 12:35 05.07.2020)
Член саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кандрашова - пра рашэнне вярнуцца на радзіму пасля 20 гадоў жыцця ў Германіі, нямецкай і беларускай тактыцы барацьбы з COVID-19, афіцыйнай медыцыне і фітатэрапіі, паэзіі і ўражаннях ад перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.

Госця з Германіі, паэтка і пісьменніца Святлана Кандрашова прыляцела ў Беларусь адразу пасля аднаўлення авіязносін паміж дзвюма краінамі ў сувязі з некаторым паляпшэннем эпідэмічнай сітуацыі.

"Вы ведаеце, чым больш панікі, тым больш адрэналіну ў крыві ў людзей, тым больш псіхозу і дэпрэсіі. У нас у Германіі нават ёсць выпадкі суіцыду маладых, яны не могуць сядзець пад замком вельмі доўга, а самаізаляцыя была вельмі жорсткая, закрыліся 22 сакавіка, і практычна ўвесь час цягнулі-цягнулі і дацягнулі да 2 чэрвеня. Потым пачалі патрошку выпускаць маленькіх дзяцей, улічваючы, што яны быццам не могуць быць пераносчыкамі, а групы старэйшыя - нам наогул забаранілі выязджаць", - успамінае суразмоўніца.

Таксама госця распавядае аб нюансах жыцця ў Германіі, розніцы паміж даходамі і бытавымі выдаткамі ў насельніцтва і мігрантаў, ўласным рашэнні вярнуцца на радзіму, зносінах з беларускімі чыноўнікамі з гэтай нагоды і ўражаннях аб ходзе перадвыбарчай кампаніі.

"Мне падабаецца такая хваля ўздыму ў людзей, што ўжо няма такой соннай сітуацыі, але штосьці хутка гэтая хваля паднялася, я не паспяваю вывучаць, хто яны і што яны, ... улічваючы сітуацыю ў сусветным плане я як міратворац лічу, што трэба пачакаць, пакінуць пакуль сітуацыю, каб крыху разруліць. Давайце паглядзім, што будзе, і якія опцыі мы атрымаем", - адзначае Кандрашова.

Таксама ў размове: афіцыйная медыцына супраць фітатэрапіі на фоне эпідэміі COVID-19 і парады - як з дапамогай траў падтрымаць імунітэт у неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы, падрабязнасці ў відэатрансляцыі.

*Меркаванне спікера можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

5
Тэги:
Германія, Беларусь

Абвастрэнне пачуццяў у басейне "Алімпійскі": залатыя скачкі Аляксандра Партнова

2
(абноўлена 13:02 30.06.2020)
"Саша, падымі руку!" - гэтая фраза выратавала залаты медаль чэмпіёна Алімпіяды-80 па скачках у ваду Аляксандра Партнова. Пры чым тут замежныя заўзятары, глядзіце на відэа Sputnik.

Калі Аляксандр Партноў стаў чэмпіёнам Алімпіяды па скачках у ваду, яму не было і дзевятнаццаці гадоў. А свой першы скачок ён здзейсніў у тры гады - на руках у бацькі, трэнера.

Сам Аляксандр Сталіевчі гэтага не памятае, але памятае аповеды маці, якая таксама трэніравала скакуноў у ваду.
Бацька быў побач з Аляксандрам і падчас Алімпіяды - не толькі ў якасці падтрымкі, але і як трэнер.

Гісторыя адзінаццаці скачкоў, якія прынеслі золата спартсмену, была няпростай. І пачалася яна з траўмы калена - за пяць дзён да Алімпіяды.

Але траўма - не адзінае, чым запомніліся тыя гульні і самому Партнову, і гледачам. Адзін са скачкоў спартсмену дазволілі прадубляваць - унікальная сітуацыя, прычына якой - заўзятары на трыбуне.

У басейне "Алімпійскі" ёсць шкляная перагародка, якая аддзяляе плавальную частку ад скачковай. Калі Партноў здзяйсняў свой восьмы скачок, перагародку забыліся апусціць. У плавальным басейне якраз спаборнічалі жанчыны, і менавіта ў той момант, калі савецкі спартсмен рабіў наскок на трамплін, трыбуны ўзарваліся.

А скачок сарваўся, выйшаў змазаным. У рэгламенце ўсталявана - калі скачку перашкодзілі знешнія абставіны, спартсмен можа пераскочыць. Трэба толькі падняць руку да таго, як выйдзеш з басейна. Партноў гэтага не ведаў.
"Саша, падымі руку!" - крыкнулі яму. Падняў машынальна, пачуўшы знаёмы голас.

Другі скачок стаў залатым - нават на трэніроўках усё не атрымлівалася настолькі гладка, успамінае Аляксандр Сталіевіч.

Зрэшты, наперадзе было яшчэ тры скокі, і з імі будучы алімпійскі чэмпіён таксама справіўся.

А цяпер яго вопыт і веды засталіся незапатрабаванымі. Алімпійскіх чэмпіёнаў па скачках у ваду ў Беларусі не гадуюць. Ён прыводзіць у прыклад вопыт Расіі - там захавалі пасады кансультантаў. У Беларусі такой практыкі няма.
Партноў правёў у вадзе чвэрць стагоддзя - першы скачок здзейсніў у тры гады, а пакінуў спорт у 28 гадоў, у год сыходу з жыцця бацькі. Глядзіце яго алімпійскую гісторыю на відэа Sputnik.

2
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

4
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (638)