Алімпійскае лета: што насіць, дзе гуляць і як знайсці "цэнтр чужаземшчыны"

4
(абноўлена 17:15 19.06.2020)
Цэнтр "чужаземшчыны" ў 80-х - гасцініца "Мінск", успамінае акцёр Ігар Андрэеў. Сам ён модную вопратку прывозіў з-за мяжы - тэатр ад'язджаў на гастролі, так што вышукваць джынсы па ўсім горадзе не прыходзілася. Глядзіце яго ўспаміны аб алімпійскім леце на Sputnik.

Акцёр тэатра імя М. Горкага Ігар Андрэеў лета 80-га года памятае добра. Гэта быў выключны выпадак, калі на лета трупа тэатра не паехала на гастролі, а засталася ў Мінску.

Алімпійскае лета прынесла з сабой шмат новых і нязвыклых дэталяў у жыццё - і гаворка не толькі аб спартыўных спаборніцтвах. Замежнікі на вуліцах - гэта таксама было ў навіну. Размовы з замежнікамі завязваліся натуральна, самі сабой - бо трэба прывячаць гасцей.

"Калі ты прыходзіш у пункт грамадскага харчавання, у рэстаран, у кафэ, гэтыя размовы завязваліся вельмі арганічна", - успамінае Андрэеў.

Асобная частка ўспамінаў - гэта мода 80-х. У моду ўжо ўваходзілі яркія колеры - рознакаляровыя тэніскі і нават рознакаляровыя шкарпэткі, выпуск якіх асвоіла беларуская фабрыка. Чорны і сіні колеры пачалі сыходзіць у мінулае.
А цэнтрам "чужаземшчыны" была гасцініца "Мінск". Джынсы ўсё яшчэ былі рэдкасцю, каштавалі дорага і дастаць іх было нялёгка - і як раз у "Мінску" можна было знайсці і імпартны абутак, і джынсы. Андрэеў прызнае, сам ён там джынсы не купляў - тэатр бываў на гастролях за мяжой, так што ў Мінск акцёры прыязджалі ўжо пры парадзе, было, у чым пакрасавацца.

А што новага з'явілася ў жаночай модзе? Гэтага Андрэеў не памятае і тлумачыць - дзяўчаты заўсёды былі прыгожыя - што б ні надзелі.

Не толькі ў вопратцы - ва ўсім адчуваўся свята. Натоўпы прыбраных людзей шпацыравалі па вуліцах і парках. Начных клубаў, прызнае Андрэеў, практычна не было, але вось на плошчы каля Палаца прафсаюзаў, у Аляксандраўскім скверыку ў тэатра Янкі Купалы - было шматлюдна.

"Па праспекце ў летнія цёплыя вечара прайсціся можна было з тым, каб паказаць сябе і іншых паглядзець", - успамінае Андрэеў, якому ў той лета было ўсяго 28 гадоў.

Глядзіце і слухайце яго ўспаміны аб алімпійскім леце на відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Мінск, Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80 (9)

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

5
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

5
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
(1:34 / 11.16Mb / просмотров видео: 4285)

Дзень вызвалення Мінска: 3 ліпеня ў архіўных кадрах

173
(абноўлена 12:30 03.07.2020)
3 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сучасная Беларусь адзначае ў гэты дзень свята Незалежнасці. Глядзіце архіўныя кадры вызвалення беларускай сталіцы.

Беларусь тры гады знаходзілася пад акупацыяй нацыстаў. Захопнікі за гэты час знішчылі больш за дзвесце вёсак і паўтара мільёна мірных грамадзян, у Германію было вывезена чатырыста тысяч беларусаў.

Вызваленне рэспублікі адбывалася ў ходзе найбуйнейшай з ваенных аперацый у гісторыі — "Баграціён". Гэтаму папярэднічала яшчэ адна аперацыя, праведзеная партызанскімі злучэннямі рэспублікі — "Рэйкавая вайна".

Аперацыя "Баграціён" пачалася роўна праз тры гады пасля пачатку Вялікай Айчыннай — 22 чэрвеня. У гэты дзень савецкая армія, прарваўшы абарону суперніка, выйшла на аператыўны прастор. У ноч на 2 ліпеня танкавыя часткі прарваліся да ўскраіны Мінска, а на наступны дзень сталіца Беларусі была вызвалена.

Пасля вызвалення па вуліцах Мінска правялі калоны палонных немцаў, захопленых падчас баёў пад сталіцай.

173
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія