Як прайшоў паветраны парад у небе над Масквой - відэа

6
(абноўлена 16:34 24.06.2020)
Парад Перамогі ў Маскве ўключыў у сябе не толькі наземную частку з праходжаннем пешых каробак і тэхнікі, але і паветраную. Хто праляцеў у небе над расійскай сталіцай - глядзіце на відэа.

У гэтым годзе парад Перамогі ў Вялікай Айчыннай прайшоў 24 чэрвеня - у дзень, калі роўна 75 гадоў таму, у 1945 годзе, адбыўся легендарны гістарычны парад пераможцаў.

Сёння ж у парадзе прынялі ўдзел амаль 15 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку прадстаўнікоў краін СНД, а таксама больш за 200 адзінак баявой тэхнікі.

Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстым мерапрыемстве былі лідары блізкага і далёкага замежжа.

Акрамя наземнай часткі, па традыцыі, адбылася і паветраная частка параду над Чырвонай плошчай. У неба падняліся экіпажы Су-24, Ту-95МС, МіГ-31К, Іл-78 і Ту-160, а таксама пілатажныя групы "Рускія віцязі" на Су-30см і "Стрыжы" на МіГ-29. Паветраную частку завяршылі штурмавікі Су-25, яны афарбавалі неба ў колеры расійскага трыкалора.

6
Тэги:
Масква, Парад Перамогі
Тэмы:
Парад Перамогі ў Маскве (25)

На Краснай плошчы праходзяць начныя рэпетыцыі ваеннага парада відэа

9
(абноўлена 14:47 05.05.2021)
Парад Перамогі ў Маскве пройдзе па традыцыі 9 мая. Мінабароны РФ паказала, як праходзяць трэніроўкі пешых парадных разлікаў і механізаванай калоны.

У Маскве прайшла другая начная рэпетыцыя парада Перамогі, у ёй удзельнічала 37 парадных разлікаў агульнай колькасцю больш за 12 тысяч вайскоўцаў.

Па Краснай плошчы 9 траўня праедзе механізаваная калона - будзе прадстаўлена больш за 190 узораў ваеннай тэхнікі. У тым ліку танкі, пяць тыпаў бронеаўтамабіляў павышанай абароненасці, баявыя машыны пяхоты.

Таксама на парадзе будуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, самаходныя гаўбіцы, пускавыя ўстаноўкі стратэгічнага ракетнага комплексу "Ярс" і іншая тэхніка.

Генеральная рэпетыцыя адбудзецца ў Маскве раніцай 7 траўня.

Як паведамляюць арганізатары, усе вайскоўцы, якія бяруць удзел у трэніроўках і забеспячэнні ваеннага парада, прайшлі ў добраахвотным парадку поўны курс вакцынацыі ад COVID-19.

Парад Перамогі ў Маскве пройдзе па традыцыі 9 траўня. Вечарам неба Масквы размалююць святочным салютам. На 16 пляцоўках будзе ўстаноўлена 77 салютных установак.

Глядзіце таксама:

9

Пад Маладзечна адрадзілі старажытны беларускі абрад "Лука" відэа

34
(абноўлена 12:59 05.05.2021)
Як кажуць жыхары вёскі Маркава, калі сайт знаёмстваў не дапамагае знайсці спадарожніка - дапаможа іх абрад. Прычым не толькі дзяўчатам, але і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як праводзяць старадаўні абрад.

Калі менавіта ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна пачалі вадзіць карагоды - ніхто толкам не ведае. Але адрадзілі абрад "Лука" у аграгарадку адносна нядаўна, у пачатку 2000-х. Хоць некаторыя мясцовыя жыхары яшчэ памятаюць, як у 70-х гадах мінулага стагоддзя старажылы праводзілі абрад па ўсіх канонах.

Спачатку вадзілі карагод толькі ў вёсцы Маркава. А потым пра традыцыю даведаліся і жыхары іншых вёсак. Цяпер штогод на правядзенне культурнага звычаю прыязджаюць сотні людзей з наваколля і Маладзечна.

Як правіла, абрад здзяйсняюць у першы дзень Вялікадня. Першапачаткова месцам правядзення былі "лукі" - так называлі пойму мясцовай ракі Гарадзея. Але потым пляцоўку пераносілі не раз: то да царквы, то на рынак.

Самая старэйшая па ўзросце жанчына заводзіла карагод. А ў цэнтр ставілі траіх дзяцей. Лічылася, гэта сімвал жыцця. А дзеці потым будуць шчаслівымі. У цэнтр можна ставіць і дарослага мужчыну, калі ён хоча ажаніцца. Кажуць, пасля такога рытуалу гарантавана сустрэнеш свой лёс.

Характэрна, што песні ў крузе спявалі толькі жанчыны. Але цяпер вясковыя жыхары параіліся і вырашылі: чаму б не спяваць усім жадаючым?

Пасля карагода і застолля ўдзельнікі адпраўляюцца да вялізнага старажытнага вяза. Там пачынаюцца народныя танцы і скокі, якія могуць доўжыцца да позняга вечара.

Глядзіце таксама:

34
Тэги:
відэа, абрады Беларусі, абрады, Маладзечна
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

17
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС