Мноства людзей сабралася на мітынг у парку Дружбы народаў - відэа

9
(абноўлена 08:59 31.07.2020)
Афіцыйна мітынг пачаўся ў 18:00, аднак людзі пачалі прыходзіць прыкладна за гадзіну да пачатку - і працягвалі ісці нават а восьмай гадзіне вечара. Глядзіце відэа з месца падзей.

Людзі сабраліся на мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай ў мінскім парку Дружбы народаў у чацвер.

Штаб Ціханоўскай анансаваў мітынг-канцэрт у сталічным парку як сваё асноўнае мерапрыемства ў рамках перадвыбарнай гонкі. На месцы мітынгу былі зроблены ўзмоцненыя меры бяспекі: на ўваходзе ў парк праводзіўся дагляд, тэрыторыю абгарадзілі, па перыметры размясціліся супрацоўнікі міліцыі, кантроль правапарадку быў узмоцнены і на прылеглых тэрыторыях.

Практычна ўся тэрыторыя парку Дружбы народаў была запоўненая людзьмі. І хоць афіцыйных дадзеных пра колькасць тых, хто прыйшоў на дадзены момант няма, людзей відавочна прыйшло больш, чым на папярэднія акцыі ў рамках гэтай электаральнай кампаніі.

Афіцыйна мітынг пачаўся ў 18:00, аднак людзі пачалі прыходзіць прыкладна за гадзіну да пачатку - і працягвалі ісці нават а восьмай гадзіне вечара. Глядзіце відэа з месца падзей.

9
Тэги:
Мінск, Святлана Ціханоўская
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (166)

Алімпіяда-80: што сталася з Масквой падчас Гульняў?

11
(абноўлена 15:25 05.08.2020)
Што змянілася ў побыце масквічоў падчас Алімпійскіх гульняў? Глядзіце заключную серыю праекта Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

Жуйкі, газаваныя напоі ў банках і плаўленыя сыркі цяпер ляжаць на паліцах крам, не выклікаючы асаблівай цікавасці. А падчас Алімпіяды-80 для савецкіх грамадзян гэта была дзіва.

Такіх прадуктаў у СССР проста ніколі не каштавалі. І раптам гэта ўсё з'явілася на маскоўскіх прылаўках. З'явілася... і знікла. Добрага патрошку.

Як летнія Гульні змянілі побыт савецкай Масквы? Чаму партыйныя кіраўнікі забаранілі ў Савецкім Саюзе гамбургеры з бульбай фры? І як маскоўскія кіроўцы прымудраліся ладзіць экскурсіі для замежнікаў без англійскай?Трэвел-блогер Міша Ронкаінен апынуўся ў 1980 годзе і адчуў сябе савецкім грамадзянінам падчас Алімпійскіх гульняў. Глядзіце заключную серыю спецпраект Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

11
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80

Колькі грошай СССР выдаткаваў на Алімпіяду-80 - распавядае Пучкоў

8
(абноўлена 14:06 05.08.2020)
Пісьменнік і блогер Дзмітрый Пучкоў, а таксама спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў высвятляюць, што даражэй - пабудаваць стадыёны ці дарогі з гасцініцамі? Але галоўнае - дзе на ўсё гэта знайсці грошы?

У гэтым выпуску да юбілею Алімпіяды-80 раскажам, як СССР шукаў сродкі на Гульні, каб выйсці з сітуацыі пераможцам нават на фоне байкоту. Як на звычайных латарэйных квітках сабралі амаль мільярд савецкіх рублёў, хто і за колькі купіў правы на тэлетрансляцыю спаборніцтваў і ці апраўдаліся страхі Брэжнева?Пісьменнік і блогер Дзмітрый Пучкоў, а таксама спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў уключылі калькулятар і палічылі, колькі грошай патрацілі на Алімпіяды ў Маскве, Афінах, Лос-Анджэлесе, Токіа і Сочы.

Хто з краін сышоў у мінус, а хто выйшаў у плюс - глядзіце ў трэцяй серыі спецпраект Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

8
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская

У Мінску затрымлівалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай

3
(абноўлена 12:59 06.08.2020)
За што Марыю Мароз затрымалі, пакуль не вядома. У праваахоўных органах удакладнілі, што "яе, хутчэй за ўсё, затрымлівалі не супрацоўнікі ГУУС Мінска, а аператыўнікі ДФР або АБЭП".

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз затрыманая ў Мінску, паведамілі ў чацвер у аб'яднаным штабе кандыдата.

Пра затрыманне Мароз стала вядома днём у чацвер. У аб'яднаным штабе палітыка гэтую інфармацыю пацвердзілі.
"Была затрыманая людзьмі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС, каля 11 раніцы сёння пры выхадзе з літоўскага пасольства пасля падачы дакументаў на візу", - распавялі ў аб'яднаным штабе.

Штаб Святланы Ціханоўскай, а таксама штабы Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, якія падтрымліваюць кандыдата, працягваюць сваю працу.

На пытанне Sputnik аб затрыманні Мароз у ГУУС Мінгарвыканкама сказалі, што такой інфармацыяй на дадзены момант не маюць.

У праваахоўных органах Sputnik пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні Мароз, але ўдакладнілі, што "яе, хутчэй за ўсё, затрымлівалі не супрацоўнікі ГУУС Мінска, а аператыўнікі ДФР або АБЭП". Там таксама адзначылі, што "можа быць, яе проста даставілі для высвятлення асобы, альбо высвятлення нейкіх іншых абставінаў".

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамоданова паведаміла Sputnik, што "інфармацыі пра затрыманне дадзенай асобы (Марыі Мароз Sputnik) у МУС няма. Магчыма, яе запрасілі. Затрымалі і запрасілі - гэта два цалкам розных паняцця".

Як пазней паведамілі ў штабе Ціханоўскай, у 12:45 Марыю Мароз праваахоўнікі адпусцілі. Прычына правядзення гутаркі пакуль не вядомая.

У жніўні былі затрыманыя некалькі іншых давераных асоб Ціханоўскай, у тым ліку Валянцін Троцкі і Мікалай Маслоўскі.

У ходзе кампаніі па зборы подпісаў таксама затрымліваўся шэраг сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, у тым ліку - кіраўнік групы, яе муж Сяргей Ціханоўскі, які на дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА і падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадках і гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.

3
Тэги:
Святлана Ціханоўская, Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (166)