Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрыеў звярнуўся да парламента і народа - відэа

15
(абноўлена 14:14 04.08.2020)
Перад будынкам парламента ўстанавілі трыбуну, з якой кандыдат выказаўся па найбольш актуальных, на яго погляд, тэмах. Глядзіце на відэа, як выглядала пасланне Дзмітрыева.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў у першы дзень датэрміновага галасавання звярнуўся да народа і парламента з імправізаванай трыбуны, якую яго прыхільнікі ўсталявалі каля будынка Дома ўрада.

На трыбуне значыўся надпіс "Беларусі патрэбны новы прэзідэнт" - адсылка да аднаго з тэзісаў Дзмітрыева, які абяцае ў выпадку абрання на працягу года правесці новыя выбары - як прэзідэнцкія, так і парламенцкія.

Размаўляючы з журналістамі падчас імправізаванага "паслання", сярод іншага Дзмітрыеў закрануў тэматыку каронавіруса, палітычных рэпрэсій, заробкаў.

"Учора я быў у Слуцку, адна жанчына прыйшла да мяне ў пікет і сказала, што не можа дазволіць сабе абанемент у басейн, таму што яна атрымлівае 400 рублёў, а абанемент каштуе 50. Абанемент у басейн стаў недаступнай марай", - адзначыў Дзмітрыеў.

Кандыдат распавёў пра свае планы сфармаваць пераходны ўрад, які рэалізаваў бы рэформы. Сярод іншага, Дзмітрыеў плануе скараціць чыноўнікаў і кантралёраў, а вызваленыя грошы накіраваць у адукацыю і ахову здароўя. Ён абяцае таксама прыбраць "лішнія адміністрацыі", сярод іншага - адміністрацыю ПВТ. Дзмітрыеў не ўяўляе сабе, каб Крамянёвай даліне патрэбна была адміністрацыя.

"Скараціць гэтыя выдаткі, разбярэмся са стратнымі заводамі, сапраўды падтрымаем тых, хто губляе працу", - працягваў Дзмітрыеў.

Ён заклікаў выбаршчыкаў галасаваць 9 жніўня, у асноўны дзень выбараў.

"Калі вы прагаласавалі датэрмінова, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы прагаласавалі супраць усіх, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы не прыйшлі галасаваць, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта", - адзначыў кандыдат.

Таксама Дзмітрыеў звярнуўся і да членаў выбарчых камісій. Ён папрасіў іх не падпісваць выніковы пратакол у выпадку, калі не могуць адказваць за названыя ў ім лічбы.

"Памятаеце, вы лічыце галасы не Дзмітрыева ці Ціханоўскай. У вашых руках галасы нашых дзяцей", - сказаў Дзмітрыеў.

Ён таксама распавёў гісторыю пра ўласнае дзіця: "Сёння я адводзіў дзяцей у летні лагер. І Федзя, малодшы сын, спытаў: "Тата, цябе ўжо выбралі? Мы выбралі прэзідэнта?"

Што адказаў Федзю Андрэй Дзмітрыеў, глядзіце на відэа.

15
Тэги:
Андрэй Дзмітрыеў, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)

Як праект "Ты супер!" мяняе жыцці і хто можа стаць пераможцам?

6
(абноўлена 09:34 17.09.2020)
Дзякуючы міжнароднаму конкурсу сотні таленавітых дзяцей ужо змаглі заявіць пра сябе свету. Глядзіце на відэа, што кажуць аб праекце яго ўдзельнікі.

Стартуе чацвёрты сезон шоу "Ты супер!". Праект аб'ядноўвае дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і праводзіцца тэлекампаніяй НТБ разам з міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik, якія ўваходзяць у склад МІА "Россия сегодня".

Пераможцы мінулых сезонаў звярнуліся да ўдзельнікаў і арганізатараў конкурса. Яны пажадалі дзецям поспеху і добрых выступленняў і распавялі пра тое, як "Ты супер!" змяніў іх жыцці.

У новым сезоне ў праекце возьмуць удзел 58 канкурсантаў 7-18 гадоў з дзевяці краін свету. Яны ўжо паспелі пазнаёміцца адзін з адным, глядзіце на відэа, хто будзе ўдзельнічалі ў вакальным шоу.

6
Тэги:
НТБ (тэлеканал), Конкурс "Ты супер!"
Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!"

Астраномы выявілі ў атмасферы Венеры фасфін. Што гэта значыць - відэа

4
(абноўлена 12:30 18.09.2020)
У кіслотных аблоках Венеры знайшлі намёкі на жыццё - навукоўцы выявілі ў атмасферы планеты газ фасфін. Ён хоць і атрутны, але з'яўляецца маркерам наяўнасці жыцця.

Навукоўцы выявілі малекулу фасфіна ў атмасферы Венеры, што павышае верагоднасць таго, што асноўныя формы жыцця могуць хавацца прама над паверхняй планеты.

На роліку, апублікаваным на сайце Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, відаць планета, што верціцца па арбіце, а таксама падпісаныя тлумачэнні да вынікаў.

Навукоўцы апублікавалі даследаванне ў часопісе Nature Astronomy. Аўтары не сцвярджаюць, што фасфін - надзейны доказ наяўнасці жыцця. На іх думку, гэта кажа пра невядомыя геалагічныя або хімічныя працэсы на планеце.

Адкрыццё было зроблена з дапамогай магутных тэлескопаў, яго вынікі выкладзеныя ў адкрыты доступ, што дазваляе іншым навукоўцам ацэньваць і аспрэчваць атрыманыя дадзеныя.

Венера - другая планета ад Сонца - падобная на Зямлю сваімі памерамі, масай, арбітальнай хуткасцю. Аднак умовы на Венеры непрыдатныя для жыцця чалавека. Сярэдняя тэмпература на яе паверхні складае прыкладна + 462°С, планету акружае шчыльная газавая абалонка, якая складаецца ў асноўным з вуглякіслага газу і азоту. У атмасферы знаходзіцца шмат злучэнняў серы і практычна адсутнічаюць вадзяная пара і кісларод.

4
Тэги:
Космас
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі