Пяты дзень пратэстаў: мірныя акцыі прайшлі ў Беларусі - відэа

19
(абноўлена 09:00 14.08.2020)
Акцыі салідарнасці пачаліся яшчэ ўдзень - жанчыны ў белых вопратках выстройваліся ўздоўж вуліц і праспектаў у Мінску і рэгіёнах. А ўвечары сталіца запалілася агнямі - глядзіце, як гэта было, на відэа.

Чацвер стаў самым мірным днём пратэстаў у Беларусі - на працягу дня людзі выходзілі на акцыі ў розных рэгіёнах краіны. Ужо ў першай палове дня беларусы пачалі выбудоўвацца ў доўгія ланцугі салідарнасці - дзяўчаты з кветкамі ў руках і ў белых вопратках выходзілі на цэнтральныя вуліцы і праспекты гарадоў.

Тым часам на некалькіх прадпрыемствах прайшлі мітынгі. У Жодзіне з незадаволенымі навалай АМАПа на гарадскіх вуліцах супрацоўнікамі БелАЗа выйшаў пагаварыць мэр горада.

Днём паслы замежных дзяржаў усклалі кветкі да стыхійнага мемарыяла ля станцыі метро Пушкінская, дзе ў ноч на 11 жніўня загінуў дэманстрант.

А ўвечары сотні агеньчыкаў запаліліся на вуліцах. Хтосьці уключаў ліхтарык на тэлефоне, нехта прынёс з сабой шары. У Мінску людзі сталі ўздоўж праспекта Дзяржынскага - хтосьці з кветкамі, а хтосьці з ліхтарыкамі ў руках.

За мінулыя дні падчас акцый пратэсту міліцыя затрымала каля сямі тысяч чалавек. У эфіры агульнанацыянальнага тэлебачання міністр унутраных спраў Юрый Караеў узяў на сябе віну за гвалт пры разгоне пратэстуючых. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава паведаміла, што больш за тысячу затрыманых на акцыях пратэсту ўжо адпушчаны пад абавязацельства няўдзелу ў пратэстах.

19
Тэги:
Беларусь, Мінск, акцыі пратэстаў
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (265)

На вуліцы Мінска і абласных гарадоў выйдуць новыя электробусы відэа

4
(абноўлена 10:09 06.05.2021)
Год таму доследны ўзор электробуса МАЗ прадэманстравалі прэзідэнту. Тады Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу вырабіць першыя 10 адзінак такой тэхнікі і паставіць у аўтапаркі краіны. Уласна, даручэнне сёння выканана. Глядзіце відэа Sputnik.

Электробус пабудаваны на базе ўжо вядомай мадэлі МАЗ-303. Іх лёгка пазнаць па каларытнай "гарбінцы" на даху, якая паўтарае сілуэт зубра.

Цяпер на сталічныя маршруты выйдуць чатыры электробусы ў кузаве МАЗ-303, яшчэ шэсць адзінак электратэхнікі адправяцца ў абласныя цэнтры.

Паколькі мадэль электробуса нізкапольная, батарэі размясцілі па ўсім даху, частка цягавых акумулятараў - у маторнай шахце. Але галоўная асаблівасць у зарадцы.

Беларускія вытворцы ўжо робяць розныя мадэлі электробусаў. Але яны працуюць на суперкандэнсатарах, пры гэтым маюць малы запас ходу і зараджаюцца на кожнай канчатковай станцыі. Электробус МАЗ працуе на начной зарадцы.

"Сутнасць у тым, што батареянакапіцелі на машыне забяспечваюць назапашванне энергіі ў межах 4-6 гадзін. Гэта дазваляе забяспечыць запас ходу электробуса ў 300 кіламетраў, інакш кажучы машына адпрацоўвае змену на маршруце і вяртаецца ў парк. А ўжо ў начны час адбываецца зарадка батарэі. І гэта выгадна - начны тарыф на электраэнергію больш танны", - распавёў намеснік дырэктара па маркетынгу прадпрыемства Уладзімір Янушка.

Сам электробус не толькі экалагічны, але і практычна бясшумны. Мае плыўны ход, а для пасажыраў у салоне працуе кандыцыянер, ёсць USB-порт для зарадкі гаджэтаў. Месца кіроўцы выглядае вельмі сучасна, уражвае панэль прыбораў - яна "віртуальная".

Тэхнікай зацікавіліся аўтапаркі ў Расіі і Украіне. Дарэчы, там ужо "ходзяць" некалькі адзінак гэтай мадэлі электробусаў.

"Мы бачым перспектывы дадзенага прадукту на рынках сумежных краін, ён добра сябе зарэкамендаваў у Кіеве, у Санкт-Пецярбургу. Гэта канкурэнтаздольны прадукт, які можа заняць цалкам добрую долю рынку", - заявіў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч.

Асноўная праблема беларускіх электробусаў - дарагоўля, да паловы кошту складае батарэя, а яна імпартная. Але ў Беларусі плануюць стварыць вытворчасць айчынных батарэй, за кошт чаго знізіць кошт электратранспарту.

Мінтранс, з улікам уводу ў поўную эксплуатацыю Беларускай АЭС, а таксама ў цэлым развіцця напрамкаў электратранспарту, не мае намеру зніжаць абароты па закупцы беларускай тэхнікі на электрацязе. А таму экалагічны грамадскі транспарт паступова заменіць амаль усю тэхніку з рухавікамі ўнутранага згарання.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, МАЗ, відэа, электробус, горад, Мінск

Віртуозныя "Стрыжы" адзначаюць 30-годдзе відэа

7
(абноўлена 12:59 06.05.2021)
Паветраныя асы да знамянальнай даты асвоілі новы трук - "пятлю з выпушчанымі шасі і уключанымі фарамі". Глядзіце на відэа непаўторныя для сусветнай авіяцыі манёўры.

Расійская авіяцыйная група вышэйшага пілатажу, якая праславіла не толькі лётчыкаў, але знішчальнікі МіГ-29, адлічвае сваю афіцыйную гісторыю з 6 траўня 1991 года.

"Стрыжы" дэбютавалі ў Швецыі. Расійская пілатажная група для дэманстрацыі магчымасцяў была прадстаўлена на авіябазе Упсала. Але тады паказ быў закрытым для шырокіх гасцей. Сапраўдны фурор асы зрабілі ў траўні 1992-га. Экіпажы з Расіі прывялі ў захапленне французскую публіку падчас святкавання 50-годдзя абвяшчэння эскадрыллі "Нармандыя-Нёман".

За трыццацігадовую гісторыю расійскія лётчыкі выступалі ў Бельгіі, Малайзіі, ЗША, Кітаі, Чэхіі і ў многіх іншых краінах. Імклівы поспех ацанілі ў 1993-м: тады расіяне былі ўдастоены звання "Лепшай пілатажнай групы ў свеце".

Рэпертуар палётаў прадстаўлены ў адзіночным, парным і групавым выступленнях. "Стрыжы" выконваюць упадабаныя фігуры - "Молат", "Піраміда", "Зорка" і не толькі. Да найбольш эфектных парадкаў адносяць "Вялікі брыльянт". Гэтую віртуозную дэманстрацыю магчымасцяў баявых знішчальнікаў "Стрыжы" выконваюць разам з "Рускімі віцязямі". Самалёты Міг-29 і Су-27 у групе выконваюць элемент "бочка". Выконваць такі трук не бяруцца авіятары ва ўсім свеце.

Глядзіце таксама:

7
Тэги:
авіяшоў, авіяцыя, відэа